Перайсьці да зьместу

Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня (па-расейску: Соловецкий лагерь особого назначения, СЛОН) — найбуйнейшы савецкі папраўча-працоўны лягер 1920-х гадоў, які знаходзіўся на тэрыторыі Салавецкіх выспаў.

Першыя зьняволеныя былі перапраўленыя з Архангельску на Салавецкія выспы ў ліпені 1923 году. У 1937—39 гг. дзейнічала Салавецкая турма асобага прызначэньня. 3 лістапада 1937 году ва ўрочышчы Сандармох Мядзьвежагорскага раёну (Карэльская АССР) было расстраляна 1111 зьняволеных, вывезеных з з Салавецкай турмы, сярод якіх былі 102 беларусы, а ў ліку апошніх акадэмікі Беларускай акадэміі навук Мацьвей Яворскі і Мікалай Дурнаво. У 1939 годзе турма на Салаўках была ліквідаваная, сам архіпэляг быў перададзены Паўночнаму флёту, а на выспах быў арганізаваны вучэбны атрад Паўночнага флёту.

Зьняволеныя беларусы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вокладка кнігі Ф.Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» пра знаходжаньне ў савецкім лягеры на Салаўках