Перайсьці да зьместу

Рыкесьвінт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыкесьвінт
кароль вэстготаў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 649
Памёр 1 верасьня 672,
Пахаваны
Бацька Кіндасьвінт

Рыкесьвінт (лац. Reccesvinthus, Recceswinthus, Recesvindus, гоцк. Raikaswinþs; ? — 1 верасьня 672) — кароль вэстготаў (з 649).

Сын караля Кіндасьвінта. У 649 годзе стаў суваладаром свайго бацькі[1]. Па сьмерці Кіндасьвінта ў 652 годзе (паводле іншых зьвестак, у 653 годзе) стаў аднаасобным кіраўніком без скліканьня належнага сходу.

Не праводзіў актыўнай замежнай палітыкі, надаючы вялікую ўвагу разьвіцьцю рамяства і гандлю. Каб паразумецца з арыстакратыяй і вышэйшым духавенствам, у 653, 655 і 656 гадох зьбіраў вялікія сходы, але ня змог дасягнуць поўнага кантролю над імі.

У 654 годзе апублікаваў звод законаў «Liber Iudicum» («Кніга судзьдзяў», таксама вядомая як Вэстгоцкая праўда), які спалучаў традыцыі рымскага права і часткова гоцкага (германскага) публічнага права. Прытым скасоўваліся нормы, узятыя з Старога Запавету, уводзілася адзіная дата сьвяткаваньня Вялікадня.

  1. ^ Циркин Ю. Б. Испания от античности к средневековью. — СПб.: Филологический факультет СПбГУ; Нестор-История, 2010. С. 287.