Перайсьці да зьместу

Руслан Вусаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руслан Вусаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 жніўня 1979(1979-08-04) (45 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002 ЗЛіН[d] 69 (27)
2003—2004 Гомель 44 (9)
2005—2008 Віцебск 75 (26)
2009 Нафтан 5 (0)
2009 Белшына 12 (5)
2010 Віцебск 26 (3)
2011 ДБК-Гомель[d] 14 (2)
2012 Хімік 22 (3)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вусаў.

Руслан Вусаў (нар. 4 жніўня 1979 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Выхаванец трэнэра Ўладзімера Агеева[1]. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў першалігавым клюбе ЗЛіН. У 2001 годзе ўпершыню перайшоў у галоўную каманду гораду — «Гомель», але тады ня даў рады, правёўшы паўсэзону ў дублі, і вярнуўся ў ЗЛіН. У 2003—2004 гадах быў асноўным гульцом «Гомля» ў Найвышэйшай лізе. Чэмпіён Беларусі 2003 году, фіналіст Кубка Беларусі 2004 году. Браў удзел у гульнях эўракубкаў.

У 2005 годзе перайшоў у віцебскі «Лякаматыў», які пазьней быў пераназваны ў «Віцебск». У тым жа сэзоне стаў срэбраным прызэрам Першай лігі і найлепшым бамбардзірам турніру з 32 галамі. Гэты вынік ёсьць клюбным рэкордам «Віцебску» паводле колькасьці галоў за сэзон. Да 2008 году працягваў гуляць за віцебскі клюб у Найвышэйшай лізе, правёўшы больш за 100 матчаў. У 2008 годзе з 13 галамі заняў пятае месца сярод бамбардзіраў Найвышэйшай лігі. У пачатку 2009 году гуляў за «Нафтан», зь якім стаў уладальнікам кубка краіны ў 2009 году, але ў фінале не гуляў. Пазьней футбаліст быў адлічаны з клюбу праз парушэньні рэжыму. Другую частку сэзону правёў у бабруйскай «Белшыне», якая стала пераможцам Першай лігі. У 2010 годзе на сэзон вярнуўся ў «Віцебск», а затым да канца кар’еры гуляў за клюбы Першай лігі — ДБК-Гомель і «Хімік».

Усяго ў Найвышэйшай лізе Беларусі згуляў 150 матчаў і забіў 40 галоў. У першай лізе — больш за 140 матчаў і 69 галоў. На момант заканчэньня кар’еры быў лідэрам «Віцебску» паводле колькасьці галоў у чэмпіянатах Беларусі за ўсю гісторыю. Па заканчэньні кар’еры футбаліста працаваў будаўніком. Таксама гуляў у першынстве гораду і быў судзьдзём на аматарскіх матчах.

«Гомель»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]