Перайсьці да зьместу

Рафал Тшаскоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рафал Тшаскоўскі
па-польску: Rafał Trzaskowski
з 22 лістапада 2018
Папярэднік Ганна Гранкевіч-Вальц[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 студзеня 1972(1972-01-17)[1][2] (52 гады)
Партыя:
Сужэнец: Малгажата Тшаскоўская[d][4]
Бацька: Анджэй Тжаскоўскі[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну

Рафал Казімеж Тшаскоўскі (па-польску: Rafał Kazimierz Trzaskowski; нар. 17 студзеня 1972, Варшава) — польскі палітык, доктар гуманітарных навук. Прэзыдэнт Варшавы з 22 лістапада 2018 году.

Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту VII скліканьня (2009—2013)[5], у 2013—2014 гг. — міністар адміністрацыі і ўкараненьня лічбавых тэхналёгіяў, у 2014—2015 гг. — віцэ-міністар замежных справаў па эўрапейскіх пытаньнях, дэпутат Суйму VIII скліканьня (2015—2018)[6]. З 2020 году — віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская плятформа». 15 траўня 2020 году абраны кандыдатам ад Грамадзянскай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта Польшчы[7].

Пасьля першага туру галасаваньня 28 чэрвеня 2020 году выйшаў у другі тур разам зь дзейным прэзыдэнтам Анджэям Дудам.

Скандал зь беларусамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2019 году Тшаскоўскі выклікаў скандал сваёй заявай, што над Варшавай «стаіць беларускі дух» і што прагнаць яго здольныя зьмены, якія ён прапануе. Прэс-сакратар мэрыі патлумачыў тады Свабодзе, што Тшаскоўскі меў на ўвазе савецкую архітэктуру сталіцы[8].