Раймунд Качынскі
Раймунд Качынскі Rajmund Kaczyński | ||||
1 верасьня 1922 — 17 красавіка 2005 (82 гады) | ||||
Мянушка | Ірка (Irka) | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Граева | |||
Месца сьмерці | Варшава | |||
Прыналежнасьць | Польшча | |||
Род войскаў | пяхота | |||
Гады службы | 1941—1944 | |||
Званьне | паручнік | |||
Бітвы/войны | Варшаўскае паўстаньне | |||
Узнагароды | |
Раймунд Качынскі (па-польску: Rajmund Kaczyński; 1 верасьня 1922 году ў Граеве — 17 красавіка 2005 году ў Варшаве) — польскі інжынэр. Муж Ядзьвігі зь Ясевічаў Качынскай, бацька Леха й Яраслава Качынскіх.
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага чыноўніка Аляксандра Качынскага й Францішкі зь Сьвянткоўскіх, родам з Адэсы. Бацькі найперш жылі ў мястэчку Граева, потым, у 1927—1939 гадох, у Баранавічах, дзе Аляксандар быў начальнікам экспэдыцыі чыгуначнай станцыі, а маці занімалася гандлем нерухомасьцю. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Берасьце, адкуль уцякла напачатку войны ў Варшаву[1].
Раймунд Качынскі навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе будаваньня машын і Дзяржаўнай вышэйшай тэхнічнай школе. Дзейнічаў у кансьпірацыі. 1 жніўня 1944 году, напачатку Варшаўскага паўстаньня удзельнічаў у атаку на тор скачкоў на варшаўскім Служаўцу. Паранены, страціў палец. Апекавалася ім мэдсястра Галена Валовіч, цётка Браніслава Камароўскага [1]. Біўся да канца паўстаньня. Быў узнагароджаны Срэбраным крыжам ордэна Віртуці Мілітарі (2 кастрычніка 1944) [2], а таксама Крыжам Мужных[1].
У 1947 годзе скончыў факультэт мэханічны Лодзкай палітэхнікі. Працаваў у дзяржаўным аптычным прадпрыемстве ды будовах. Быў выкладчыкам Варшаўскай палітэхнікі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Bianka Mikołajewska, Ewa Winnicka, Agnieszka Dobosz, Co zostało z księżyca // polityka.pl, 7 marca 2007
- ^ Wielka Ilustrowana Encyklopedia Powstania Warszawskiego, tom 4. Kawalerowie Orderu Wojennego Virtuti Militari – Powstanie Warszawskie. Oprac. Andrzej Krzysztof Kunert, Dom Wydawniczy «Bellona», Warszawa 1997. ISBN 83-87224-00-6.
- Нарадзіліся 1 верасьня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Узнагароджаныя Срэбным крыжам ордэна Віртуці Мілітары
- Узнагароджаныя крыжам Мужных
- Нарадзіліся ў Падляскім ваяводзтве
- Жаўнеры Арміі Краёвай
- Удзельнікі Варшаўскага паўстаньня
- Выпускнікі ВНУ
- Польскія інжынэры
- Выкладчыкі ВНУ
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Варшаве