Перайсьці да зьместу

Рагазьнянскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Рагазьнянскае
Краіна Беларусь
Плошча 0,43 км²
Плошча вадазбору 3 км²
Максымальная глыбіня 5,8 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Найбольшая даўжыня 1,1 км
Найбольшая шырыня 0,5 км
Даўжыня берагавой лініі 3,3 км
Вышыня над узроўнем мора 145 м[1]
Аб’ём вады 0,85 млн м³
Каардынаты 51°49′35.38″ пн. ш. 23°43′29.60″ у. д. / 51.8264944° пн. ш. 23.7248889° у. д. / 51.8264944; 23.7248889Каардынаты: 51°49′35.38″ пн. ш. 23°43′29.60″ у. д. / 51.8264944° пн. ш. 23.7248889° у. д. / 51.8264944; 23.7248889
Рагазьнянскае на мапе Беларусі
Рагазьнянскае
Рагазьнянскае
Рагазьнянскае

Рагазьнянскае, Збунінскае — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца ў 30 км на поўдзень ад Берасьця, у 3,5 км на захад ад вёскі Рагозна. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Серадовая Рэчка. Плошча возера складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня — 5,8 м. Даўжыня возера — 1,1 км. Найбольшая шырыня возера — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,3 км, плошча вадазбору — 3 км². Аб’ем вады ў возеры — 0,85 млн м³.

Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 мэтры, парослыя лесам. На поўначы і ўсходзе возера акаймаванае дзюнамі. Катлавіна складаецца з двух плёсаў.

Берагі возера высокія, на захадзе — сплавінныя. Дно плоскае, высланае пяшчанымі і глеістымі адкладананьнямі. Зона мелкаводзьдзя мае шырыню да 100 мэтраў. Возера зарастае ўздоўж берагоў.

Возера Рагазьнянскае злучанае каналам з возерам Белым. З возера выцякае ручай у Серадовую Рэчку.

Возера разьмяшчаецца ў межах курортнай зоны «Белае». На беразе возера пабудаваная здраўніца «Бярэсьце».

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.