Перайсьці да зьместу

Піетызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ружа Лютэра

Піетызм — першапачаткова рух унутры лютэранства, які характарызуецца наданьнем асаблівай значнасьці асабістай пабожнасьці, рэлігійных перажываньняў вернікаў, адчуваньню жывых зносінаў з Богам, а таксама адчуваньню сталага знаходжаньня пад строгім і пільным «Боскім вокам». Піетызм падчас свайго ўзьнікненьня супрацьпастаўляўся лютэранскай артадоксіі, акцэнт у якой рабіўся на дагматыку, якая далёка не заўсёды была зразумелая парафіянам.

Паколькі піетысты не надавалі вялікага значэньня дагматыцы, то меў месца ўзаемны ўплыў на аналягічныя рухі ўнутры іншых пратэстанцкіх канфэсіяў, з прычыны чаго тэрмін «піетызм» ужываецца й у дачыненьні да не зьвязаных зь лютэранствам дэнамінацыяў і рэлігійных групаў.

Піетыстамі ўпершыню сталі называцца ў Ляйпцыгу пасьлядоўнікі Філіпа Якаба Шпэнэра, то бок маладыя магістры, хто чытаў у 1689 годзе павучальныя лекцыі (лац. collegia philobiblica). Яны надавалі большае значэньне ўнутранай пабожнасьці, дзейснай любові, маральнаму ўдасканаленьню й шчыраму раскаяньню, чым няўхільнаму выкананьню царкоўных правілаў і прадпісаньняў. Абнаўленьне й адраджэньне лічыліся імі прыкметай выратавальнай веры; духоўнае служэньне Богу ўсіх вернікаў супрацьпастаўляюць, як нешта вышэйшае за ўладу пастараў. Для ўзбуджэньня й насаджэньня пабожнасьці яны раілі ладзіць павучальныя сходкі па хатах (лац. collegia pietatis), якія сам Шпэнэр увёў упершыню ў Франкфурце-на-Майне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г. Классен Эдуард Вюст  (рас.)