Пыранка
Пыранка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Малочнае |
Вусьце | Котра |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 44 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,5 м³/с |
Плошча басэйну | 622 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Пыра́нка (ад вытоку да возера Белае — Хамуто́ўка) — рака ў Гарадзенскім раёне Беларусі, правы прыток ракі Котры (басэйн Нёману). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 622 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Асноўныя прытокі — рака Бярвенка, канал Кудра.
Пачынаецца з возера Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца, упадае ў Котру на поўдні ад вёскі Гушчыцы. Азёрнасьць басэйну 2% (найбольшыя азёры Вераўскае, Белае, Рыбніца, Кальніца, Зацкава, Антвозера).
Даліна ў сярэдняй плыні невыразная, у высокай і нізкай трапэцападобная (шырыня 200—300 м). Абалона ў высокай плыні двухбаковая, шырыня 30—40 м, у нізкай — пераважна правабярэжная. Рэчышча ў высокай плыні зьвілістае (шырыня 3—4 м, месцамі да 10 м), на дзялянцы ніжэй за возера Рыбніца да вёскі Пыра (3,2 км) каналізаванае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 301
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1} С. 301