Рыбніца (возера)
Возера
Рыбніца
± Рыбніца |
Рыбніца — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Пыранкі. Знаходзіцца ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскае вобласьці, за 20 км на ўсход ад Горадні. Плошча паверхні возера 2,48 км². Даўжыня 4,76 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня дасягае 7,6 м сярэдняя складае 3 м. Даўжыня берагавой лініі 12,4 км.
На паўднёва-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Азёры
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў ад 3—5 да 17 м. Заходнія і паўночна-заходнія берагі возера зьліваюцца з схіламі. Берагавая лінія зьвілістая. Дно каля берагоў пясковае, глыбей — высьцілаецца сапрапэлем.
Возера праточнае. Упадае рака Стрыеўка, праз возера цячэ рака Пыранка, якая злучае яго зь Белым возерам.
Уваходзіць у зону адпачынку Азёры.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, краснапёрка, плотка, лінь ды іншыя віды рыбаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 390.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.