Прытча
Прыпо́весьць (прытча) — старажытны дыдактычна-алегарычны жанр фальклёру і літаратуры, вельмі блізкі да байкі, маральнае або рэлігійнае павучаньне. Характэрныя асаблівасьці — бытаваньне толькі ў пэўным кантэксьце, адсутнасьць разьвітага сюжэту і схільнасьць да павучальнага характару (прамудрасьці). Прытча магла рэдуцыравацца, г. зн. спрашчацца, да звычайнага параўнаньня, але захоўваць пры гэтым сваю зьмястоўнасьць. Дзеючыя асобы ня маюць ні сваіх зьнешніх рысаў, ні характару і паўстаюць перад чытачом не як аб’екты мастацкіх назіраньняў, а як суб’екты этычнага выбару пісьменьніка.
Найбольшае разьвіцьцё прытча атрымала ў краінах Блізкага Ўсходу, дзе была надзвычай папулярным жанрам і адкуль разам з Бібліяй аказалася перанесенай у раньнехрысьціянскія і сярэднявечную эўрапейскія літаратуры. Бытавалі розныя пісьмовыя і вусныя прытчы. Прытчы былі папулярным жанрам і ў літаратуры на Русі, сьведчаньнем чаго зьяўляюцца зборнікі «Пчала», «Ізмарагд», «Рымскія дзеі», перакладная аповесьць пра Варлаама і Іасафа, дыдактычныя творы Кірылы Тураўскага і інш. На сюжэт вядомай эвангельскай прытчы Сімяон Полацкі напісаў «Камэдыю пра блуднага сына». Ляканізм, прастату і выразнасьць адлюстраваньня рэчаіснасьці праз алегорыю, этычны дыдактызм гэтага жанру выкарыстоўвалі розныя пісьменьнікі новага часу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |