Перайсьці да зьместу

Праспэкт Леніна (Гомель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леніна
Праспэкт
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Год заснаваньня да 1783
Былыя назвы Замкавая
Даўжыня 1200
Аўтобусныя маршруты 1, 3, 4, 4а, 11, 20, 21, 30, 32, 35, 37
Тралейбусныя маршруты 1, 5, 7, 7а, 10, 15, 16, 22
Праспэкт Леніна ў Вікісховішчы
Вуліца Замкавая й Вакзал

Праспэкт Леніна — адна з найстарэйшых вуліц гораду Гомля. Замкавая вуліца (колішняя назва) забудоўвалася павольна, што было абумоўленае тым, што яна нікуды не вяла і сканчалася ў Гарэлага балота. Была нанесеная на плян Гомля 1783 году. Першая назва паходзіла ад замка, які знаходзіўся ў самым пачатку вуліцы да 1785 года. У то час вуліца была даўжэй і праходзіла за цяперашні Прывакзальны пляц. Пры пракладцы Лібава-Роменскай чыгункі, у 1873 годзе, гэтая частка вуліцы была адрэзаная і яна атрымала іншую назву. Будаўніцтва чыгункі спрыяла хуткай забудове найблізкай тэрыторыі. Вынікам чаго стала двухпрамнёвая плянавальная структура Гомля з Замкавай і Румянцаўскай (у сучаснасьці Савецкая). Двухпрамянёвая пляноўка гораду стала асновай пры наступным яго разьвіцьці.

Да 1917 году на вуліцы знаходзіліся рымска-каталіцкі сабор, пажарнае дэпо з каланчой, крамы, майстэрні, рэстараны і гасцініцы. На скрыжаваньні з Ірынінскай вуліцай разьмяшчаліся (у цяперашні час не захаваліся) Праабражэнская царква і Хведара-Ірынінская вочная лякарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны практычна ўся вуліца была разбураная (адна з неразбураных пабудоў — Дом Камуна).