Поліцукрыды
Выгляд
Полісахары́ды (або гліка́ны) — адносна складаныя вугляводы, палімэры монацукрыдаў (такіх як глюкоза або цукроза) ці іхніх вытворных (напрыклад, амінацукрыдаў). Поліцукрыды маюць вялікую малекулярную вагу, часам — разгалінаваную структуру. Яны звычайна некрышталёввыя, нераспушчальныя ў вадзе, ня маюць характэрнага для монацукрыдаў салодкага смаку.
Поліцукрыды, вытворныя ад аднаго тыпу монацукрыдаў, называюцца гомаполіцукрыдамі (гомагліканамі), а болей за аднаго тыпу монацукрыдаў — гетэраполіцукрыдамі (гетэрагліканамі).
Агульная формула поліцукрыдаў — звычайна Cn(H20)n − 1, дзе n — даволі вялікі лік, 200-500.
Прыкладамі поліцукрыдаў зьяўляюцца цэлюлёза, крухмал, глікаген, хітын.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |