Поліпрапілен
Поліпрапілен, ПП, PP | |
Хімічная структура | |
Агульныя | |
---|---|
Хімічная формула | (C3H6)n |
Фізычныя характарыстыкі | |
Шчыльнасьць | 0,898 — 0,908 г/см³ |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | 130-171 °C |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 9003-07-0 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 618-352-4 |
RTECS | UD1842000 |
ChEBI | 53550 |
Поліпрапілен, ПП, PP у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Поліпрапіле́н[1] — тэрмаплястычны палімэр, які шырока выкарыстоўваецца ў розных галінах. Для поліпрапілену ўласьцівыя высокая трываласьць, хімічная і тэмпэратурная стабільнасьць. Можа быць перапрацаваны для паўторнага выкарыстаньня.
Адносіцца да групы поліалефінаў і зьяўляецца часткова крышталічным і непалярным. Уласьцівасьці аналягічныя поліэтылену, аднак поліпрапілен крыху цьвярдзейшы і тэрмаўстойлівы.
Упершыню магчымасьць полімэрызацыі прапілену была паказаная хімікамі кампаніі Phillips Petroleum у 1951 годзе [2]. Потым Дж. Натам і К. Рэнам быў атрыманы крышталічны поліпрапілен, а ў 1957 годзе пачалася масавая вытворчасьць матэрыялу[3].
Фізычныя ўласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цьвёрдае рэчыва, празрыстае ў тонкіх пластах і малочна-белае ў тоўстых. Характарызуецца вялікай ударнай трываласьцю, устойлівасьцю да шматразовага выгінаньня і сьціраньня.
Тэмпэратура плаўленьня складае каля 170оС, шчыльнасьць 0,898 — 0,908 г/см³.
Поліпрапілен зьяўляецца воданепрымальным і лёгкаўзгаральным матэрыялам[4].
Хімічныя ўласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поліпрапілен не ўступае ў рэакцыю з разбаўленымі й канцэнтраванымі кісьлямі, сьпіртамі й асновамі[4].
Падчас полімэрызацыі поліпрапілен можа ўтвараць тры асноўныя ланцужковыя структуры. У залежнасьці ад знаходжаньня мэтыльных груп, вылучаюць наступныя тыпы поліпрапілену:
- Атактычны
- Ізатактычны (мэтыльныя групы -CH3 знаходзяцца на адным баку вугляроднага ланцужку)
- Сындыатактычны (чаргаваньне мэтыльных груп)
Хоць мэтыльныя групы й могуць мець розныя прасторавыя палажэньні, найбольш распаўсюджаным зьяўляецца ізатактычны поліпрапілен [5].
Прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поліпрапілену знайшлі шырокае прымяненьне ў розных галінах. Яго выкарыстоўваюць для пакрыцьця папяровых пакетаў, пры вытворчасьці ізаляцыйных матэрыялаў, трубаў для вады, каністраў і ў якасьці абароннага пакрыцьця кабэляў [6].
У харчовай прамысловасьці з поліпрапілену вырабляюць бутэлькі, шматразовыя кантэйнэры для захоўваньня прадуктаў і ўпакоўку.
У хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасьці яго выкарыстоўваюць для вытворчасьці лябараторнага посуду, фільтраў і мэдычных прыладаў (шпрыцы і інш.) [7]
Перапрацоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поліпрапілен можна паўторна перапрацаваць. На вырабах пазначаецца кодам «5». Аднак у Беларусі поліпрапілен, разам з іншымі відамі плястыку, перапрацоўваецца толькі на 35%. Найчасьцей у перапрацоўку трапляе толькі шчыльны поліпрапілен [8][9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Расейска-беларускі слоўнік матэматычных, фізычных і тэхнічных тэрмінаў
- ^ Stephen Stinson // Discoverers of Polypropylene Share Prize
- ^ Morris, Peter J. T. (2005). Polymer Pioneers: A Popular History of the Science and Technology of Large Molecules. Chemical Heritage Foundation. p. 76.
- ^ а б Comprehensive Guide on Polypropylene
- ^ Артыкул на britannica.com
- ^ Plastic Technologies LTD. ptl.by
- ^ Старонка вырабніка спэцыялізаванай хіміі PCC Group.
- ^ Сайт ініцыятывы «Цель 99»
- ^ Артыкул «Одноразовая посуда, бутилированная вода, пакеты. Неприятная правда о пластике.» на сайце Onliner.by