Першамайская вуліца (Магілёў)
Першамайская вуліца — цэнтральная вуліца Магілёва, ягоная галоўная транспартная магістраль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фармаваньне вуліцы пачалося ў XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Шклоўскага прадмесьця Новага гораду на поўнач ад цэнтральнага Гандлёвага пляцу (цяпер плошча Славы). Першапачаткова насіла назву Шклоўская, у часы Расейскай імпэрыі — Дняпроўскі праспэкт. У 1918 годзе перайменавана ў Першамайскую вуліцу, таксама ў савецкія часы насіла назву Ульянавай-Крупскай у гонар савецкага грамадзкага дзеяча Надзеі Крупскай, жонкі Ўладзімера Леніна.
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў адпаведнасьці з генплянам сацыялістычнай рэканструкцыі гораду 1936—1939 гадоў, паводле якога на яе скрыжаваньні з праспэктам Міру створаны новы грамадзкі цэнтар — плошча Леніна з Домам Саветаў, пабудавана гасьцініца «Дняпро». У пасьляваенныя гады паводле генпляну 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя вуліцы ад Савецкай плошчы (цяпер плошча Славы) да плошчы Леніна. У пачатку 1950-х гадоў пабудаваны жылы 143-кватэрны дом на пляцы паміж вуліцай Лазарэнкі і кінатэатрам «Чырвоная Зорка», на супрацьлеглым усходнім баку вуліцы — 5-павярховыя жылыя дамы з крамамі на першых паверхах. Адначасова завершана рэканструкцыя плошчаў Леніна і Савецкай.
У 1960—1970-я гады пабудаваны Дом палітычнай асьветы на Тэатральнай плошчы, будынак Магілёўскага абласнога камітэту КПБ, 6-павярховы 80-кватэрны (з прадпрыемствамі бытавога абслугоўваньня і крамамі на 1-м паверсе) на скрыжаваньні з вуліцай Міронава і 111-кватэрны жылыя дамы, унівэрмаг.
У 1970—1980-я гады на ўчастку паміж плошчамі Леніна і Тэатральнай пашырана за кошт зносу з усходняга боку гістарычнай забудовы. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя гэтай часткі забудовы заснавана на кантрасьце вышынных будынкаў на заходнім і падоўжных на ўсходнім баках вуліцы.
У 1981 годзе на ўчастку паміж вул. Мігая і Будзённага пабудаваны 9—12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўваньня, у 1984 годзе побач з гасьцініцай «Дняпро» ўзьведзены 12-павярховы жылы дом.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працягласьць 6350 м ад плошчы Славы да Шклоўскай шашы[1].
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікую ролю ў фармаваньні архітэктурных ансамбляў вуліцы адыгрываюць разьмешчаныя на ёй плошчы Славы, Тэатральная, Леніна, Прывакзальная, а таксама захаваныя помнікі архітэктуры XVII — пачатку XX ст. — будынкі былога акруговага суду (цяпер музэй), чыгуначнага вакзалу, гарадзкога тэатру, жаночай гімназіі, шляхецкага сходу, мэмарыяльная арка. На вуліцы разьмешчаны таксама завод «Строммашына», Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля і іншыя.
Няцотны бок
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэшткі Богаяўленскага манастыру (ХVІІ—ХІХ стагодзьдзі) у квартале, абмежаваным вуліцамі Першамайскай, Ленінскай, Болдзіна — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000008
- № 7 — Будынак гарадзкога тэатру (1886—1888) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000586
- № 11 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 13 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 15 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 17 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 19 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 23 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 23а — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 27 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 29 — гасьцініца «Дняпро».
- № 41 (бульвар Леніна, 6) — жылы дом (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000039
- № 59 — Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтар.
- № 61 — унівэрмаг «Цэнтральны» (ЦУМ).
- № 71 — Дом Саветаў (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000039
- № 73 — Будынак былых жандарскіх казармаў (да 1861г.). Цяпер у ім разьмяшчаецца Магілёўскі тэатар лялек. — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000040
- № 75 — Царква Трох Сьвяціцеляў (1906—1909) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000041
- № 77 — Магілёўскі завод «Строммашына».
- № 83 — Будынак (пачатак ХХ стагодзьдзя). Цяпер у ім разьмяшчаецца тэлерадыёкампанія «Магілёў» — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000042
- № 85 — Эканамічны суд Магілёўскай вобласьці.
- № 93 — Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж.
- № 125 — Будынак (пачатак ХХ стагодзьдзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000043
Цотны бок
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- № 8 — Музэй этнаграфіі.
- № 10 — Магілёўская абласная філярмонія.
- № 14 — Будынак кінатэатру «Чырвоная зорка» (1920-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000587
- № 18 — былы Дом культуры швейнай фабрыкі. Цяпер у будынку разьмяшчаецца Магілёўаўтадар.
- № 22 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 24 — Сярэдняя школа № 1 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 24а — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 26 — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 28 — Паштамт.
- № 28а — Магілёўскі гарадзкі выканаўчы камітэт.
- № 30 — Цэнтральная гарадзкая бібліятэка імя К. Маркса
- № 34 — Будынак былога шляхецкага сходу (другая палова ХІХ стагодзьдзя). Цяпер у будынку разьмяшчаецца Магілёўскі гарадзкі Цэнтар культуры і вольнага часу. — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000038
- № 34а — гандлёвы цэнтар «Магніт».
- № 40/39 — жылы дом (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000039
- № 42/20 — жылы дом (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000039
- № 70 — Магілёўская аблдрукарня імя Сьпірыдона Собаля.
- № 82 — Дом культуры чыгуначнікаў
- № 152 — Прафэсійны ліцэй № 9.
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бюст І. І. Гусакоўскага (1955 г.) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Ж000036
- Магіла І. С. Лазарэнкі (1944 г.), у сквэры — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Д000037
- Мэмарыяльная арка (1780 г.), насупраць гасьцініцы «Дняпро» — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000585
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Могилёв: Энцикл. справ./Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П.Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С.335
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першамайская вуліца (Магілёў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў