Перайсьці да зьместу

Паўтарак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паўтарак — білонная манэта наміналам 1 ½ гроша на землях Рэчы Паспалітай.

У Эўропе мела назву драйпёлькер, у Маскоўскім княстве — чэх (пасьля гэтая назва перайшла й на землі Ўкраіны ды Ўсход Беларусі). Паўтарак меў такі самы выгляд, як і іншыя эўрапейскія манэты падобнага наміналу, розьніўся толькі лацінскім надпісам і гербам. У Рэчы Паспалітай біцьцё паўтаракаў распачаў за часамі Жыгімонта Вазы. Разам з кароннымі паўтаракамі на землях Беларусі часта сустракаюцца швэдзкія — рыская мынца, эблёнская мынца, ды прускія манэты (Драйпёлькер).

На авэрсе — гішпанскі гэральдычны шчыт з двума Арламі і Пагонямі па дыяганалі. У цэнтры гэрбу малы шчыт са Снапом — гэрбам Вазаў. Над шчытом Карона, пад шчытом лічба 3 — тры паўгрошы. На рэвэрсе — дзяржава, у якой упісаная лічба 24, што азначае вартасьць — 1/24 талера.

У ВКЛ паўтаракі біліся мала і ў кароткі прамежак часу на віленскай мынцы:

У Кароне біцьцё паўтаракаў пачалося за Жыгімонтам Вазай і з цягам часу (1621—1626) набыло масавыя памеры:

У 1753, 1755—1756 гадох паўтаракі для Польшчы біла Ляйпцыская мынца (Саксонія).