Панцеляймон (Ніжнік)
Панцеляймон (Ніжнік) | |
Імя пры нараджэньні | Пётар Адамавіч Ніжнік |
---|---|
Род дзейнасьці | архімандрыт Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой |
Дата нараджэньня | 16 студзеня 1895 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 студзеня 1984 (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня |
Архімандры́т Панцеляймо́н, у сьвеце Пётар Адамавіч Ніжнік (16 студзеня 1895, Рэчыца, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 13 студзеня 1984, Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША) — архімандрыт Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. Адзін з заснавальнікаў Сьвята-Траецкага манастыру(en) ў Джорданвілі (ЗША).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 16 студзеня [ст. ст. 4 студзеня] 1895 року ў Рэчыцы Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер у Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці).
Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў зьехаць у Амэрыку на заробкі, і па прыезьдзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод ля Чыкага. Падзеі Першай сусьветнай вайны і прыход да ўлады ў Расеі бальшавікоў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртаньня на радзіму.
18 красавіка 1918 пайшоў у Ціханаўскі манастыр(ru). У 1920 прыняў манаства і рукапакладзены ў іерадыяканы, а 10 красавіка 1921 — у іераманахі. З мэтаю займець сродкі на адкрыцьцё ўласнага манастыру Панцеляймон уладкаваўся на працу на аэраплянны завод Сікорскага ў Стратфардзе.
Надзел для будучае будоўлі быў набыты ў 1928 року. Пабудова пачалася ў 1930 року з дабраславеньня архіяпіскапа Паўночна-Амэрыканскага Апалінарыя. Комплекс манастыра быў асьвечаны ў 1935 року пад тытулам Сьвятой Тройцы. Панцеляймон быў ягоным настаяцелем да 1946 року.
У 1950 ігумен Панцеляймон узьведзены ў сан архімандрыта.
У 1955 згаданы як трасьціст (чалец апякунскай рады) Усходне-Амэрыканскай і Джэрзэйсыцкай япархіі Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. У 1964 згаданы як трасьціст Усходне-Амэрыканскай і Нью-Ёрскай япархіі РПЦМ[1].
Памёр у 1984 року, пахаваны на могілках Сьвята-Траецкага манастыру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архимандрит Пантелеимон (Нижник Петр Адамович) ( 1895 — 1985) (рас.) Религиозные деятели русского зарубежья. Религиозная деятельность русского зарубежья: Биобиблиографический справочник. Праверана 2 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Е. А. Александров Русские в Северной Америке: Биографический словарь / Под редакцией К. М. Александрова, А. В. Терещука. — Хэмден (Коннектикут, США) — Сан-Франциско (США) — Санкт-Петербург (Россия): 2005. — 599 с. — 1000 ас. — ISBN 5-8465-0388-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Гарадзенская губэрня)
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку (штат)
- Пахаваныя ў Нью-Ёрку
- Манахі Расейскай праваслаўнай царквы
- Архімандрыты Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой
- Праваслаўная царква ў Амэрыцы