Паліталёгія
Выгляд
Паліталёгія — грамадазнаўчая навука, прадметам якой зьяўляюцца палітычныя паводзіны, установы й палітычны працэс у дзяржаўнае сфэры.
Разьдзелы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Краёвая палітыка й палітычныя паводзіны жыхароў краю. Ахоплівае дасьледаваньне ўводных чыньнікаў і сілаў (зацікаўленыя згуртаваньні, грамадзянскія таварыствы й грамадзкая думка), выбараў, а таксама дзейнасьці выводных чыньнікаў (Нацыянальны сход, прэзыдэнт, Найвышэйшы суд).
- Параўнальная палітыка. Прысьвечанае параўнаўчаму вывучэньню дзяржаваў дый іх аб’яднаньняў.
- Міжнародныя дачыненьні. Складаецца з вывучэньня 1) зносінаў між дзяржавамі, 2) міжнародных арганізацыяў ды 3) міжнароднага права.
- Палітычная тэорыя. У ёй робіцца разгляд адпаведных паняткаў, ідэяў ды каштоўнасьцяў.
- Дзяржаўнае кіраваньне. Прысьвечанае разгляду кіраваньня й ажыцьцяўленьня публічнай палітыкі ўрадам з увагаю да арганізацыі ды асабовага складу чынавенства.
- Дзяржаўнае права. Дапаможная галіна вывучэньня судовага працэсу, а таксама распрацоўкі ды ўвядзеньня ў жыцьцё законаў у грамадзкае сфэры.
- Дзяржаўная палітыка. Ахоплівае вынік працы дзяржаўнага ладу — законы, пастановы й правілы, выдадзеныя выводнымі чыньнікамі дзяржавы (заканадаўчаю, выканаўчаю й судоваю ўладаю).
- Мясцовае кіраваньне. Дысцыпліна, прысьвечаная вывучэньню палітычнай дзейнасьці ды ўстановаў на мясцовым роўні[1].
Беларускія школы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дэпартамэнт палітычных навук ЭГУ.
Катэдры паліталёгіі маюць:
- Юрыдычны факультэт БДУ
- Факультэт падрыхтоўкі Акадэміі кіраваньня пра прэзідэнце РБ
- Інстытут сацыяльна-гуманітарнае адукацыі БДЭУ
- Інстытут парлямэнтарызму й прадпрымальніцтва
- Беларускі інстытут правазнаўства
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку / Ўінтэр Гэрбэрт Р., Бэлоўз Томас Дж.; Навук. рэд. В. Маруцік; Пер. з анг. В. Маруціка. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — 507 с. ISBN 985-458-074-1 - Старонкі 22-23.