Перайсьці да зьместу

Пажытнік блакітны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пажытнік
Марфалёгія тыповага прадстаўніка роду — грэцкага сена
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
АтрадБабовакветныя
СямействаБабовыя
ПадсямействаСтручковыя
ТрыбаTrifolieae
РодПажытнік
ВідПажытнік блакітны
Бінамінальная намэнклятура
Trigonella caerulea L.

Пажы́тнік блакі́тны, Трыганэ́ла, Грэ́цкае се́на (па-лацінску: Trigonella coerulea) — аднагадовая травяністая расьліна сямейства бабовых.

Радзіма — Балканскі паўвостраў, Каўказ, Паўднёвая Азія. Быў вядомы ўжо ў Старажытным Эгіпце. У Беларусі часам культывуюць як кармавую расьліну. Сьцябло простае вышынёй 30—100 см, з узьнятымі ўверх галінкамі і прадаўгаватымі востразубымі сіне-блакітнымі лістамі. Мае рэзкі спэцыфічны пах, пры адварваньні вельмі непрыемны, моташлівы. Цьвіце ў чэрвені — ліпені. Плод — струк. Насеньне мае спэцыфічны прана-грыбны смак.

Фармацэўтычная прамысловасьць выпускае араматызаваны парашок з насеньня пажытніку блакітнага, які прымаюць па адной кававай лыжачцы перад ежай для паляпшэньня страваваньня. Пажытнік блакітны лічыцца выдатным танізатарам, сродкам лекаваньня парушэньня абмену рэчываў, здаўна выкарыстоўвалася жанчынамі на Ўсходзе як сродак супраць хударлявасьці; уваходзіць у склад некаторых сучасных аральных кантрацэптываў.

Можна дадаваць у хатнія кансэрвы з садавіны. Пажытнік блакітны — важны кампанэнт аджыкі, кары й іншых усходніх прыправаў, гэтак званага “зялёнага” сыру (паводле Ганны Цюндзявіцкай, звычайнага ў Беларусі ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя).