Перайсьці да зьместу

Нікалае Чаўшэску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікалае Чаўшэску
па-румынску: Nicolae Ceaușescu
Чаўшэску ў маладосьці
Чаўшэску ў маладосьці
Генэральны сакратар РКП
11 ліпеня 1965 — 25 сьнежня 1989
Папярэднік: Георге Геаргіў-Дэж
Наступнік: пасада скасаваная
Першы прэзыдэнт СРР
29 красавіка 1974 — 25 сьнежня 1989
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Іён Іліеску
Прэзыдэнт Дзяржаўнага савету Румыніі
9 сьнежня 1967 — 22 сьнежня 1989
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Ківу Стойка
Наступнік: пасада скасаваная
Чалец [Вялікі нацыянальны сход Румыніі
31 траўня 1950 — 3 кастрычніка 1955
Прэзыдэнт:
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 студзеня 1918
Скарнічэшці, Олт, Каралеўства Румыніі
Памёр: 25 сьнежня 1989 (71 год)
Тыргавіштэ, Сацыялістычная рэспубліка Румынія
Партыя: Румынская камуністычная партыя
Сужэнец: Элена Чаўшэску[d]
Дзеці: Валентын, Зоя, Ніку
Адукацыя:
Узнагароды:

Нікала́е Чаўшэ́ску (па-румынску: Аўдыё Nicolae Ceauşescu ; 5 лютага [ст. ст. 26 студзеня] 1918, Скарнічэшці, жудзец Олт, Каралеўства Румыніі — 25 сьнежня 1989, Тыргавіштэ, Сацыялістычная рэспубліка Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, генэральны сакратар ЦК Румынскай камуністычнай партыі (РКП) у 1965—1989 гадох. Прэзыдэнт СРР у 1974—1989 гадох.

Прыйшоўшы да ўлады, Нікалае Чаўшэску палегчыў цэнзуру СМІ і адкрыта асудзіў уварваньне Варшаўскага пакту ў Чэхаславаччыну, здабыўшы папулярнасьць. Аднак неўзабаве ягоны таталітарны рэжым стаў самым рэпрэсіўным ва Ўсходнім блёку. З дапамогай тайнай службы Сэкурытатэ Чаўшэску ўсчаў татальнае сачэньне за грамадзянамі, рэпрэсіі і катаваньні, падпарадкаваў СМІ. Правал эканамічнай палітыкі ў 1970-х гадох прывёў да скачку вонкавай запазычанасьці Румыніі. Каб іх пагасіць, у 1982 року Чаўшэску экспартаваў большасьць сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, што прывяло да рэзкага падзеньня ўзроўню жыцьця і дэфіцыту харчаваньня, вады, алею, цяпла, электрычнасьці, лекаў, іншых тавараў першай неабходнасьці. На згаршэньне ягонага культу асобы паўплываў таксама нэпатызм і пагаршэньне вонкавых стасункаў, нават з СССР.

У сьнежні 1989 року ў Тымішаары пачалася антыўрадавая дэманстрацыя, расстраляная 17 сьнежня ўрадавымі сіламі. Пасьля гэтага па ўсёй краіне выбухнулі пратэсты. Чаўшэску з жонкай зьляцелі з Бухарэсту, але былі затрыманыя арміяй, якая перайшла на бок паўстанцаў. Суд над Нікалае і Эленай Чаўшэску прызнаў іх вінаватымі ў эканамічным сабатажы і генацыдзе, пасьля чаго яны былі неадкладна расстраляныя 25 сьнежня. Румынская рэвалюцыя стала адзіным гвалтоўным прыкладам скіданьня камуністычнай улады ў дзяржавах сацыялістычнага блёку.

  1. ^ https://www.washingtonpost.com/archive/politics/1989/12/26/ceausescu-ruled-with-an-iron-grip/6703726a-bc5f-4565-acd3-45fccd82492d/
  2. ^ а б в г https://www.capital.ro/adevaruri-nestiute-despre-nicolae-ceausescu-ce-salariu-avea-fost.html