Нючэпінг
Нючэпінг | |||||
швэдз. Nyköping | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1230 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Сёдэрманлянд | ||||
Камуна: | Нючэпінг | ||||
Плошча: | 13,43 км² | ||||
Вышыня: | 20 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 32 224 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2399,4 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 611XX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°45′29.653″ пн. ш. 17°1′6.478″ у. д. / 58.75823694° пн. ш. 17.01846611° у. д.Каардынаты: 58°45′29.653″ пн. ш. 17°1′6.478″ у. д. / 58.75823694° пн. ш. 17.01846611° у. д. | ||||
Нючэпінг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
nykoping.se |
Нючэпінг (па-швэдзку: Nyköping) — горад на ўсходзе Швэцыі, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны й лэну Сёдэрманлянд. Насельніцтва 32 224 чалавекі (на 31 сьнежня 2015). За 7 км на паўночны захад знаходзіцца аэрапорт Стакгольм-Скаўста.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XII стагодзьдзі ў раёне сучаснага Нючэпінгу былі ўзьведзеныя дзьве каменныя абарончыя вежы. Мяркуецца, што ўжо ў гэты час ён быў важным гандлёвым месцам[1]. Першыя згадкі Нючэпінгу належаць аднак, да 1230 году — на мясцовай манэце, знойдзенай у 1961 годзе, на якой выбіта назва «NVCOPIE». Прыкладна ў гэты час быў пабудаваны й Нючэпінскі замак (дакладная дата, аднак, невядома). У самым пачатку XIV стагодзьдзя ў ім знаходзіўся палонены Вальдэмар Біргерсан, які там і памёр у 1302 годзе. У 1317 годзе ў замку меў месца г. зв. Нючэпінскі пір, на які кароль Біргер запрасіў сваіх братоў герцагаў Эрыка Магнусана і Вальдэмара Магнусана, пасьля чаго арыштаваў іх і кінуў за краты. 20 верасьня 1396 году ў Нючэпінскім замку была падпісана г. зв. Нючэпінская рэцэсыя, якая зьявілася падмуркам для складаньня Кальмарскай уніі.
У 1521 годзе замак быў узяты Густавам Вазам. З 1568 году герцаг Карл зрабіў Нючэпінг адміністрацыйным цэнтрам сваіх уладаньняў, а ў 1592 годзе ажаніўся там з Крыстынай Гальштайн-Готарпскай. У час Вялікай Паўночнай вайны, 24 ліпеня 1719 году, Нючэпінг амаль цалкам быў спалены расейцамі. Пасьля гэтай вайны ў горадзе пачынае разьвівацца прамысловасьць: былі пабудаваны папяровая, тытунёвая, цукравая й іншыя фабрыкі, на якой працавалі, пераважна нямецкія эмігранты. У 1749 годзе ў Нючэпінгу налічвалася 2200 жыхароў[2].
У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у горадзе працягвалася разьвіцьцё прамысловасьці і рост насельніцтва (4784 чалавекі ў 1860 годзе, 9810 у 1910 годзе). З 1941 да 1980 году ў горадзе была разьмешчана Сёдэрманляндзкая паветраная флятылія. У 2010—2011 гадах у квартале Окрукен праводзіліся архэалягічныя раскопкі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нючэпінскі замак
- Царква Ўсіх Сьвятых (13—16 ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (13 ст.)
- Ратуша (1900)
- Сядзіба пробста Пільса (1726)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нікадэмус Тэсын малодшы (1654—1728) — швэдзкі архітэктар
- Ана Лінд (1957—2003) — былы прэм’ер-міністар Швэцыі (жыла некалькі гадоў у Нючэпінгу)
- Ultima Thule — музычны гурт (вікінг-рок)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нючэпінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў