Нэлі Кім
Нэлі Кім | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пэрсанальная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Нэлі Ўладзімераўна Кім | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася | 29 ліпеня 1957 (67 гадоў) Шураб, Таджыцкая ССР | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | СССР | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прафэсійная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спэцыялізацыя | спартовая гімнастыка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і мэдалі
|
Нэлі Ўладзімераўна Кім (нар. 29 ліпеня 1957 году, Шураб, Таджыцкая ССР) — беларуская савецкая гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка, пяціразовая чэмпіёнка сьвету, двухразовая чэмпіёнка Эўропы і шматразовая чэмпіёнка СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1976).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька Нэлі Ўладзімер Кім — карэец, а маці Альфія Сафіна — татарка. Пасьля нараджэньня Нэлі сям’я пераехала ў Чымкент. Тут Нэлі з 10 гадоў пачала займацца спортам у мясцовай ДЮСШ у трэнэра Ўладзімера Байдзіна, стала наймацнейшай гімнасткай Казахстану і неўзабаве заявіла пра сябе на ўсесаюзнай, а затым і на сусьветнай арэне.
Кім была адной з найлепшых гімнастак сьвету на працягу 1970-х гадоў, пры гэтым яна годна канкуравала з такімі зоркамі гімнастыкі, як Надзя Каманечы, Людміла Турышчава і Вольга Корбут. У 1975 року яна стала чэмпіёнкай Эўропы ў вольных практыкаваньнях і (разам з Вольгай Корбут) абсалютнай чэмпіёнкай Спартакіяды народаў СССР. А праз год стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай Манрэалю.
У 1977 року Кім выйшла замуж за беларускага гімнаста Ўладзімера Ачасава і пераехала ў Менск. Стала трэніравацца ў ягонага трэнэра Мікалая Мілігула і выступаць за Беларускую ССР. У 1979 року стала абсалютнай чэмпіёнкай сьвету, а на маскоўскай Алімпіядзе-1980 зноў стала двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай.
Кім — першая гімнастка ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, якая атрымала максымальную адзнаку ў 10 балаў за вольныя практыкаваньні і апорны скачок.
Пасьля заканчэньня кар’еры ў 1980 року Нэлі Кім доўгі час трэніравала розныя нацыянальныя зборныя па спартовай гімнастыцы (Рэспубліка Карэя, Італія, Беларусь), стала міжнародным арбітрам і судзіла ўсе найбуйнейшыя спаборніцтвы — Алімпійскія гульні, чэмпіянаты сьвету і Эўропы. У кастрычніку 2004 на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі гімнастыкі Нэлі Кім была абраная прэзыдэнтам Жаночага тэхнічнага камітэту Міжнароднай фэдэрацыі гімнастыкі і стала адным з галоўных ініцыятараў увядзеньня новай сыстэмы судзейства ў спартовай гімнастыцы.
У цяперашні час пасьля разводу з другім мужам, украінскім вэлясіпэдыстам Валерам Моўчанам, пражывае ў Мінэапалісе (ЗША). Дачка, таксама Нэлі, скончыла ўнівэрсытэт у Чыкага.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаная двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга. У 1999 року ўключаная ў Міжнародную залю славы спартовай гімнастыкі, якая знаходзіцца ў амэрыканскім Аклагома-Сіці.
Уплыў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гонар Нэлі Кім названая канадзкая сьпявачка Нэлі Кім Фуртада, на бацькоў якой вялізнае ўражаньне зрабіў выступ гімнасткі на манрэальскай алімпіядзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на sports-reference.com
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Савецкія гімнасты і гімнасткі
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Савецкія алімпійскія чэмпіёны
- Алімпійскія чэмпіёны па спартовай гімнастыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 году
- Гімнасты і гімнасткі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 году
- Гімнасты і гімнасткі на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 году
- Чэмпіёны сьвету па спартовай гімнастыцы
- Чэмпіёны Эўропы па спартовай гімнастыцы
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу