Некамэрцыйная арганізацыя
Некамэрцы́йная арганіза́цыя (НКА) — арганізацыя, якая ня мае ў якасьці асноўнай мэты сваёй дзейнасьці выманьне прыбытку й не разьмяркоўвае атрыманы прыбытак між удзельнікамі. Некамэрцыйныя арганізацыі могуць стварацца для дасягненьня сацыяльных, дабрачынных, культурных, адукацыйных, навуковых і кіраўніцкіх мэтаў, у сфэрах аховы здароўя грамадзянаў, разьвіцьця фізычнай культуры й спорту, задавальненьня духоўных і іншых нематэрыяльных патрэбаў грамадзян, аховы правоў, законных інтарэсаў людзей і арганізацыяў, вырашэньня спрэчак і канфліктаў, аказаньня юрыдычнай дапамогі, а таксама ў іншых мэтах. Некамэрцыйныя арганізацыі маюць права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю, толькі калі гэтая дзейнасьць накіравана на дасягненьне мэтаў арганізацыі.