Наша Свабода
Наша Свабода | |
Тып | газэта |
---|---|
Уладальнік | Павал Жук |
Заснаваная | 1902/2000 |
Закрытая | 2002 |
Мова | беларуская мова |
Штаб-кватэра | Менск |
Афіцыйны сайт | nasha-svaboda.org |
Наша Свабода — грамадзка-палітычная газэта, якая выдавалася пад гэтай назвай з 2000 па 2002 ў Менску на беларускай мове.
Заснавальнік, галоўны і першы рэдактар — Павал Жук.
24 верасьня 1999 году суд задаволіў зыск Дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі Віктара Шэймана да газэты «Навіны» й журналіста Сяргея Аніськага памерам 15 млрд рублёў. Зь верасьня газэта «Навіны» перастала выходзіць у сьвет.
25 лютага 2000 году аднаўляецца выпуск і выходзіць 8-палосны першы нумар газэты «Наша Свабода». 2 сакавіка, на другі дзень свайго выхаду у сьвет, на пэўны час спыніла дзейнасьць пераймальніца «Навінаў». З таго часу яе перасьледуюць падаткавыя службы.
2 жніўня 2002 году судзьдзя Анатоль Савіч прызнаў рацыю Анатоля Тозіка і вызначыў памер кампэнсацыі маральнай шкоды — 105 млн рублёў з газэты і аўтара артыкула М.Падаляка (каля 54 тыс. даляраў) (100 і 5 тыс. адпаведна).
26 жніўня 2002 у дзяржаўную друкарню «Чырвоная зорка» быў дастаўлены чарговы нумар газэты, і 1 мільён беларускіх рублёў, патрэбных для аплаты паслугаў тыпаграфіі, на рахунак друкарні пералічыла прыватная фірма. Копія плацёжкі была дасланая з факсу рэдакцыі «Нашай Свабоды» ў друкарню. Ад гэтага моманту падзеі пачалі разгортвацца надзвычай дынамічна. Паводле вэрсіі Паўла Жука, адпаведныя службы, якія займаюцца праслухоўваньнем рэдакцыйных тэлефонаў, «зьнялі» з факсу копію плацёжкі й перадалі яе ў Маскоўскі суд Менску. Там тэрмінова было скліканае паседжаньне суду пад старшыняваньнем судзьдзі Анатоля Савіча, які а 20-ай гадзіне вечара прыняў рашэньне спагнаць пералічаны мільён на кошт пагашэньня штрафу, спыніўшы такім чынам выхад «Нашай Свабоды-Палітыкі». Рахунак рэдакцыі ў зьвязку з гэтым быў замарожаны.
У сакавіку 2004 — Сяргей Дубавец аднаўляе выданьне пад назвай «Свабода».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Радыё Рацыя, Увечары 26 ліпеня ўлады спынілі друкаваньне чарговага нумару газэты «Наша Свабода-Палітыка»