Нацыянальны дэпартамэнт архіваў Азэрбайджану
Нацыянальны дэпартамэнт архіваў Азэрбайджану (па-азэрбайджанску: Azərbaycan Respublikasının Milli Arxiv İdarəsi) зьяўляецца ўрадавай установай у рамках Кабінэту Азэрбайджану, які адказвае за кіраваньне, абслугоўваньне, абарону і абнаўленьне нацыянальных архіваў Азэрбайджанскай Рэспублікі. Агенцтва ўзначальвае Атахан Пашаеў. Яго статут быў зацьверджаны 2 сьнежня 2002 году. прэзыдэнтам Гейдарам Аліевым. Агенцтва забясьпечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў дачыненьні да абнаўленьня і падтрымкі нацыянальных архіваў празь яго непасрэдную дзейнасьць у галіне збору і захаваньня дадзеных і дакумэнтаў, а таксама празь яго рэгіянальных кіраўнікоў і нацыянальныя архівы Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікі Азэрбайджану. Дзейнасьць аддзелу фінансуюцца за кошт сродкаў, вылучаных зь дзяржаўнага бюджэту Азэрбайджанскай Рэспублікі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1920 г. Фонд Дзяржаўнага архіву пры камісарыяце народнай адукацыі
- 1922 г. Кіраваньне архіваў пры Бюро Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту Азэрбайджанскай ССР
- 1930 г. Дэпартамэнт Цэнтральнага архіву
- 1966 г. Дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Азэрбайджанскай ССР
- 2002 г. Нацыянальны дэпартамэнт архіваў Азэрбайджану
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (азэрб.)
Гэта — накід артыкула пра архівы і архівазнаўства. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |