Кабінэт міністраў
Кабінэ́т міні́страў — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які мае адміністрацыйна-упраўныя функцыі ў сфэры дзяржаўнага кіраваньня. У шэрагу краінаў найвышэйшы орган выканаўчай улады можа мець іншую назву. Кабінэт міністраў ёсьць калегіяльным органам, а калегія складаецца з міністраў, якія ачольваюць галіновыя міністэрствы. Яны часта прызначаюцца кіраўнікамі дзяржаваў або ўрадамі. Кабінэты звычайна ёсьць органам, адказным за штодзённае кіраваньне ўрадам і рэагаваньне на раптоўныя падзеі, у той час як заканадаўчая і судовая галіны працуюць у мерным тэмпе, на сэсіях у адпаведнасьці з працяглымі працэдурамі.
Функцыі кабінэта міністраў розныя, бо ў некаторых краінах гэта калегіяльны орган прыняцьця пастановаў з калектыўнай адказнасьцю, у той час як у іншых ён можа функцыянаваць альбо як чыста дарадчы орган, альбо як дапаможны інстытут кіраўніку дзяржавы або кіраўніку ўраду. Часта нарматыўна прававыя акты устанаўляюцца пастановамі кабінэта міністраў, зацьверджанымі прэм’ер-міністрам. Кабінэт міністраў, у сутнасьці, прадстаўляе ўрад краіны, які дзеіць у рамках заканадаўчых актаў, выданых найвышэйшым заканадаўчым органам (парлямэнт, сэнат, рада народных дэпутатаў, кангрэс, кнэсэт, мэджліс ды іншыя).