Натальля Эстэмірава
Натальля Хусаінаўна Эстэмірава | |
па-расейску: Наталья Эстемирова | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася: |
28 лютага 1958 (66 гадоў) Саратаўская вобласьць, СССР |
Памерла: |
15 ліпеня 2009 Газі-Юрт, Інгушэтыя, Расея |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Натальля Хусаінаўна Эстэмірава (28 лютага 1958, Саратаўская вобласьць — 15 ліпеня 2009, Газі-Юрт, Інгушэтыя) — расейская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» у Грозным. Скрадзена каля свайго дому ў Грозным і забіта. Яе сьмерць выклікала грамадзкі й міжнародны рэзананс.
У 2004 намінавалася на прэмію Сахарава, адзначана 13 студзеня 2005 мэдалём імя Робэрта Шумана.[1] Ляўрэатка прэміі ім. Анны Паліткоўскай у 2007 годзе. За сваю дзейнасьць шмат разоў крытыкавалася прарасейскім чачэнскім кіраўніцтвам.
Згодна інфармацыі Human Rights Watch Эстэміраву выкралі 15 ліпеня 2009 каля яе дому ў Грозным прыкладна а 08:30. Яе калегі праваабаронцы ўзьнялі трывогу, калі яна не прыйшла на заплянаваную сустрэчу. Былі апытаныя суседзі.[2] Па дадзеным калег «Два сьведкі бачылі з гаўбца, як на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, дзе Натальля пражывае, яе запхалі ў белы аўто маркі ВАЗ, яна пасьпела пракрычаць, што яе выкрадаюць».[2]
Як паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту пракуратуры Расеі, цела кабеты з кулявымі раненьнямі ў галаву і грудзі было знойдзена а 16:30 (па дадзеным МУС Інгушэтыі — а 17:20) па маскоўскаму часу ў лесапалосцы за 100 мэтраў ад фэдэральнай аўтадарогі «Каўказ» каля сяла Газі-Юрт Назранаўскага раёну Інгушэтыі. У яе торбе знайшлі пашпарт, пасьведчаньне сябры экспэртнай рады апарату ўпаўнаважанага па правах чалавека ў РФ па Чачэнскай рэспубліцы і мандат грамадзкага назіральніка камісіі па грамадзкаму кантролю ў месцах прымусовага ўтрыманьня на імя Натальлі Эстэміравай.[3]
Рамзан Кадыраў у інтэрвію расейскай службе радыё Свабода назваў Эстэміраву «Жанчынай бяз гонару, годнасьці і сумленьня».[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Узнагароджаньне г-кі Натальлі Эстэміравай і г-на Сяргея Кавалёва мэдалём Робэрта Шумана (анг.) // Эўрапейская народная партыя — Эўрапейскія дэмакраты, Страсбург, 13 студзеня 2005 г.
- ^ а б Знойдзена цела выкрадзенай у Грозным праваабаронцы (рас.)
- ^ Громкое убийство (рас.) // Інтэрфакс, 16 ліпеня 2009 г. (рас.)
- ^ «Жанчынай бяз гонару, годнасьці і сумленьня» (рас.) // Газета.ру 10 жніўня 2009
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |