Перайсьці да зьместу

Нартэкс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плян тыповае заходняе катэдры. Нартэкс вылучаны шэрым колярам.

Нартэкс — памяшканьне хрысьціянскага храма, пачаткова прызначанае для маленьня тых, хто ня меў права ўваходзіць у сам храм, у васобнасьці катэхуменаў. Знаходзіцца з боку ўваходу, у даўніх храмах аддзяляўся перагародкай. Пазьней, калі зьнік звычай абмяжоўваць уваход на службу, патрэба ў нартэксе практычна адпала, але ён застаўся распаўсюджаным архітэктурным элемэнтам, а ў сучасных праваслаўных храмах выкарыстоўваецца для пэўных элемэнтаў набажэнства.

Часам нартэкс атаясамліваўся з бабінцам.