Надзея Румянцава
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Румянцава.
Надзея Румянцава | |
Імя пры нараджэньні | Надзея Васільеўна Румянцава |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 верасьня 1930 |
Месца нараджэньня | Патапава, Смаленская вобласьць, СССР |
Дата сьмерці | 8 красавіка 2008 |
Месца сьмерці | Масква, Расея |
Прычына сьмерці | рак мозгу[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1952—2006 |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0750184 |
Надзе́я Васі́льеўна Румя́нцава (9 верасьня 1930, сяло Патапава, Смаленская вобласьць — 8 красавіка 2008, Масква) — савецкая і расейская акторка тэатра і кіно.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Надзея Румянцава пасьля школы паступіла ў дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага. На іспытах прачытала маналёг Фамусава, што і вызначыла яе лёс. Акторка і пэдагог Вольга Пыжова ўскладала на Румянцаву вялікія надзеі, таму ўзяла яе з сабой у УДІК (па-расейску: ВГИК), куды з часам перайшла працаваць.
Надзея Румянцава ў выніку скончыла Ўсесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі, але да таго часу яна ўжо была знанай акторкай на амплуа «травэсьці». Яна ўжо шмат працавала на сцэне Цэнтральнага дзіцячага тэатра і зьнялася ў фільмах «Навстречу жизни» і «Алеша Птицын вырабатывает характер». Пасьля кінафільма «Королева бензоколонки» усе маленькія кірпаносыя дзяўчынкі пазналі, што і яны могуць стаць кіназоркамі.
У 1955 годзе Надзея Румянцава паступіла на службу ў Тэатр-студыю кінаактора. Праз 6 гадоў яна зьнялася ў фільме «Девчата», які прынёс ёй сусьветную славу. Пасьля «Девчат» здымалася яшчэ ў агульнай складанасьці ў 24 фільмах. Агучвала некалькі кінаралей: яе голасам кажа Ніна ў «Кавказской пленнице» і Ніколь у «Как украсть миллион».
У канцы 1960-х на доўгі час перастала здымацца ў кіно, паколькі жыла за мяжой, суправаджаючы ў замежных камандзіроўках свайго мужа, дыплямата Вілі Хштаяна. Дачка Карына нарадзілася ў Малайзіі.
Пасьля вяртаньня ў СССР удала склалася кар’ера на тэлебачаньні: кожная нядзельная раніца тэлевізійны «Будильник», вядучай якога была Надзея Васільеўна, абуджаў тысячы савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак. Прымала ўдзел у агучваньні агульнавядомых у СССР мультыплікацыйных фільмаў «38 попугаев», «Привет мартышке», «Бабушка удава». Зьнялася ў эпізадычных ролях яшчэ ў некалькіх кінакарцінах, працягнула агучваць фільмы.
Па словах блізкай сяброўкі Галіны Пешковай, «Румянцава даўно адышла ад кінэматаграфічных справаў, увесь час прысьвячала сям’і мужу і дачцы Карыне». Два гады назад Надзея Васільеўна зьнялася ў апошняй у сваім жыцьці тэлепраграме «Лінія жыцьця» на канале «Культура».
Надзея Васільеўна апошнія гады пакутавала ад сур’ёзнага анкалягічнага захворваньня мозгу. У 1996 годзе двое злодзеяў спрабавалі абрабаваць кватэру. Злодзеяў затрымаў Хштаян (у маладосьці займаўся адзінаборствамі), але адзін з злодзеяў пасьпеў нанесьці Надзеі Васільеўне ўдар па галаве. Да канца жыцьця Надзею Васільеўну перасьледвалі моцныя болі.
Надзея Румянцава сканала ў адной з маскоўскіх клінік, у аўторак увечар 8 красавіка 2008 году ў 21:40 па Маскоўскім часе, у ўзросьце 77 гадоў. Побач зь ёй увесь апошні тыдзень знаходзіўся яе муж Вілі Хштаян.
Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў суботу 12 красавіка 2008 году ў 11:00 у Белай зале Дома кіно, у 14:00 пачнецца адпяваньне ў Галоўным храме Ваганькаўскага цьвінтара ў Маскве.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі Ўсерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі
- Выпускнікі Расейскага інстытуту тэатральнага мастацтва
- Кавалеры ордэна Пашаны (Расея)
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Нарадзіліся 9 верасьня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласьці
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Савецкія акторкі
- Расейскія акторкі
- Народныя артысты Расеі
- Савецкія тэлевядучыя