Міра
Міра (па-царкоўнаславянску: mѵro ад стар.-грэц. μύρον «араматычны алей») — у хрысьціянстве спэцыяльна прыгатаваны й асьвячоны духмяны алей, які выкарыстоўваецца ў таінстве мірапамазаньня для намашчэньня цела чалавека.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Эвангельлем ад Мацьвея, тры мудрацы з Усходу прынесьлі нованароджанаму Езусу золата, ладан (сьмірну) і міра.
У XVII — пачатку XX ст. міравареньне й асьвячэньне міра зьдзяйсьнялася ў Кіеве мітрапалітам: у Сафійскім саборы, а пазьней у Кіева-Пячэрскай лаўры.
Ужываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У праваслаўі выкарыстоўваецца пры асьвячэньні новазбудаванай царквы, для памазваньня антымінса, прастола й сьцен, а таксама пры хрышчэньні чалавека (мірапамазаньня).
У каталіцтве й Армянскай Апостальскай Царкве выкарыстоўваецца пры пасьвячэньні сьвятароў і біскупаў ды пры асьвячэньні храмаў і альтароў. Раней яго выкарыстоўвалі для памазаньня на каралества.
У праваслаўі асьвячонае міра захоўваецца у спэцыяльным сасудзе — мірніца, якая ставіцца на прастол.
Падрыхтоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міра ў праваслаўнай царкве рыхтуюць з чыстага аліўкавага алею вышэйшай якасьці (з даданьнем белага вінаграднага віна) і многіх духмяных рэчываў. Іх пералік і колькасьць не былі строга ўстаноўлены, звычайна выкарыстоўваліся даступныя ў той ці іншы момант рэчывы.
У наш час у склад міра ўваходзіць каля 40 розных рэчываў. Белае вінаграднае віно неабходна пры падрыхтоўцы міра, каб алей не загаралася й не гарэла. У якасьці араматычных рэчываў звычайна выкарыстоўваюць ладан, пялёсткі руж, карані фіялкі, духмянага перцу й калгана, мушкатовы арэх, ружовае, лімоннае й гвазьдзіковае масла й інш.[1]
У каталіцкай традыцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хрызма (паходзіць ад лацінскага chrіsma, і ў той жа час гэта ад грэцкага khrіsma) — гэта асьвечаны алей, які выкарыстоўваецца ў Каталіцкім Касьцёле для памазаньня ілба ў такіх дзеяньнях, як сакрамэнт хросту, канфірмацыі, пасьвячэньне біскупаў і іншыя дзеяньні рэлігійнага характару.
У каталіцкай традыцыі лацінскага абраду ў склад міра ўваходзяць толькі аліўкавы алей і духмяны бальзам, якія зьмешваюцца непасрэдна перад асьвячэньнем міра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Геннадій Нефьодов, протоієрей. Богослужіння і таїнства Православної Церкви. М., 2001 р. c. 61
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Степовик Дмитро. Українська християнська абетка. — К.: Грані-Т, 2007. 80 с.
- Митрофан (Божко), архім. До історії мироваріння в Київській митрополії // Церковно-історичний збірник Волинської духовної семінарії. — Випуск 3. — Луцьк: ФОП Мажула Ю. М., 2022. — С.20-25.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Миро // Українська Релігієзнавча Енциклопедія
- https://web.archive.org/web/20230310154903/https://alsina-sa.com/be/sobre-religion/cuales-son-los-tres-aceites-de-la-iglesia-catolica.html