Мікалай Халезін
Мікалай Халезін | |
Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1964 (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | драматург, журналіст, тэатральны рэжысэр, актор |
Навуковая сфэра | драма[1], акторства[d][1] і журналістыка[1] |
Сябра ў | Беларуская Рада Культуры[d] |
Узнагароды |
Мікала́й Хале́зін (нар. 30 сакавіка 1964, Менск, БССР) — беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра».
Нарадзіўся ў Менску ў сям’і сьпевака Менскай філярмоніі[2]. Пасьля заканчэньня школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытуту народнай гаспадаркі, але пасьля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасьцю[3].
Працаваў журналістам у газэце «Наша свабода»[4], быў намесьнікам галоўнага рэдактара газэт «Имя»[5] ды «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».
Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».
У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Натальляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатар», які атрымаў шырокую вядомасьць у Беларусі і замежжы.
Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы сьвету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэміяў і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах сьвету[6]
Узнагароды й прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Люблю Беларусь (2010)[7]
- Ордэн Брытанскай імпэрыі (разам з Натальляй Калядой)[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Chalezìn, Mìkalaj Mìkalajevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Николай ХАЛЕЗИН. Оттенки времени. Веселый Ярик(недаступная спасылка) // Народная Воля 29.03.2011
- ^ Мікалай Халезін: «У джынсах немагчыма сядзець у камэры». Радыё Свабода
- ^ Елена Анкудо, Вадим Довнар Пасол на нары. Надзвычайныя і паўнамоцныя = Посол на нары. Чрезвычайные и полномочные // БелГазета. — 2005. — № 1 (469).
- ^ О состоянии взгляда, сердца и души на бульваре // Прессбол. — 1997. — № 129-130. — С. 13.
- ^ Мікалай Халезін. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Архіўная копія
- ^ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам (бел.). Радыё Свабода (2010-02-20). Праверана 2021-03-20 г. Архіўная копія ад 2021-03-20 г.
- ^ The London Gazette. Supplement:64082. Page:B21 (анг.) The London Gazette
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- kilgor-trautt (рас.)