Перайсьці да зьместу

Міжнародная інтэрвэнцыя супраць Ісламскай дзяржавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжнародная інтэрвэнцыя супраць Ісламскай дзяржавы
Угары: Два зьнішчальнікі F-15E Strike Eagle ВПС ЗША пралятаюць над паўночным Іракам. Зьлева: F-22 Raptor запраўляецца перад налётам на Сырыю. Справа: Спэцаддзел пэшмэрга сабраўся ля Сырыі. Унізе: амэрыканскі F/A-18C Hornet на борце USS George H.W. Bush перад стартам апэрацыі ў Іраку.
Дата: 13 чэрвеня 2014 (10 гадоў таму) — цяпер
Месца: Ірак, Сырыя
Вынік: Працягваецца
Супернікі
Міжнародная кааліцыя:

ЗША ЗША
Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Ярданія Ярданія
Марока Марока

Ірацкі Курдыстан
Ісламская дзяржава
аль-Каіда
Камандуючыя
Сьцяг ЗША Лойд Остын

Сьцяг Ярданіі Абдала Энсур
Сьцяг Вялікабрытаніі Эндру Палфард
Джаафар Шэйх Мустафа

Мустафа Саід Кадыр
Абу Бакр аль-Багдадзі

Міжнаро́дная інтэрвэ́нцыя су́праць Ісла́мскай дзяржа́вы — узброеныя ўмяшаньні розных дзяржаваў у грамадзянскія войны ў Сырыі й Іраку, распачатыя ў 2014 року ў адказ на захопы тэрыторыяў тэрарыстычнай арганізацыяй пад назовам Ісламская дзяржава Іраку і Леванту. Гэта, а таксама жорсткасьць, парушэньні правоў чалавека і небясьпека пашырэньня сырыйскага канфлікту на суседнія краіны вымусілі міжнародную супольнасьць распачаць інтэрвэнцыю[1].

Першымі ў наземную апэрацыю пры падтрымцы авіяцыі і дронаў уключыліся Іран і ягоныя хаўрусьнікі з Хэзбалы. У сярэдзіне лета 2014 року першыя вайсковыя адзінкі былі накіраваныя Злучанымі Штатамі Амэрыкі, пасьля чаго ў жніўні пачаўся поўнамаштабны паветраны наступ.

  1. ^ Not Just Iraq: The Islamic State Is Also on the March in Syria (анг.) // The Huffington Post, 7 жніўня 2014 г. Праверана 24 верасьня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]