Перайсьці да зьместу

Мэркава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэркава

Па стрэлцы: Марк I, Марк II, Марк III Баз, Марк IV
Тып асноўны баявы танк
Краіна паходжаньня Ізраіль
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 1979[1]
Выкарыстаньне Глядзіце карыстальнікі
Войны
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Мантак
Вытворца Мантак, Корпус тэхнічнага ўзбраеньня (зборка)
Кошт адзінкі Мэркава IV: $3,5 млн (для Арміі Ізраілю)[2]
$4,5 млн (для імпарту)[3]
Вытворчасьць з 1979
Адзінак створана
  • Mark I: 250
  • Mark II: 580
  • Mark III: 780
  • Mark IV: 660
  • Mark IV Barak: 850 (ацэначна)
Характарыстыкі
Вага 65 т
Даўжыня 9,04 м
Даўжыня  7,60 м (бяз дула)
Шырыня 3,72 м
Вышыня 2,66 м
Экіпаж 4 (камандзір, кіроўца, стралец, набівальнік)
Пасажыры да 6[4]

Браня кампазытная/рацыянальная модульная
Асноўнае ўзбраеньне 120-мм гладкаствольная гармата MG253
Дадатковае ўзбраеньне 1 × 12,7 мм кулямёт
3 × 7,62 мм кулямёт
1 × гранатамёт Mk 19
1 × 60 мм унутраная мартыра
12 × дымавых гранатаў
Рухавік турбанаддзіманы дызэльны 1500 к. с.
Магутнасьць/вага 23 к. с./тона
Трансьмісія Renk RK 325
Падвеска вітая спружына
Дарожны прасьвет 0,45 м
Ёмістасьць баку 1400 л
Практычная далёкасьць 500 км
Хуткасьць
64 км/г па дарозе

55 км/г па-за дарогай

Мэркава (па-габрэйску: Аўдыё מרכבה , [mɛʁkaˈva] — «калясьніца»)[5] — сэрыя асноўных баявых танкаў Арміі абароны Ізраілю (ААІ), аснова бранятанкавага корпусу ААІ. Распрацоўка танкаў пачалася ў 1970 року[6], і прадстаўнік першага пакаленьня — Мэркава Марк I(d) — паступіў на ўзбраеньне ў 1979 року[7]. Паводле стану на 2023 рок найноўшай вэрсіяй ёсьць Марк IV Барак(d) (таксама празваны Мэркава Марк V). Упершыню танкі сэрыі паўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях ў Лібанскай вайне 1982 року.

Танк распрацаваны з мэтай максымальнай абароны экіпажу. Дзеля гэтага пярэдняя браня дадаткова ўмацаваная, рухавік разьмешчаны сьпераду ў адрозьненьне ад большасьці іншых танкаў, вежа ссунутая назад яшчэ далей. Пярэдняя частка з рухавіком абараняе кіроўцу ад знарадаў, а ў задняй частцы вызваляецца больш месца для захоўваньня боекамплекту; там жа разьмешчаны люк, які дазваляе выйсьці ці выратаваць з танку экіпаж пад варожым абстрэлам.

У канцы 1960-х ізраільская армія ўдзельнічала ў распрацоўцы брытанскага танку Чыфтэйн[8] з намерам пачаць ягоную вытворчасьць у сябе. Ізраіль атрымаў два прататыпы ў арэнду на чатыры гады[9]. Аднак пазьней Вялікабрытанія адмовілася прадаваць Ізраілю «Чыфтэйну», бо пастаўлялі іх арабам[10]. Тады Ізраіль заняўся распрацоўкай уласнай праграмы[11].

Ісраэль Таль, які пасьля Суэцкага крызісу стаў брыгадным камандзірам, пры ўзнаўленьні танкавай праграмы ўлічыў досьвед вайны Суднага дня 1973 року, дзе ізраільскія войскі аказаліся ў меншасьці ў параўнаньні з арабскімі сіламі[12].

Да 1974 року былі створаныя першыя прататыпы. Пасьля іхніх выпрабаваньняў пачалася праца па пераабсталяваньні артылерыйска-тэхнічнага складу Тэль Ха-Шамэр пад канструктарскае бюро, дзе адбывалася і зборка. У 1977 року зьявіліся першыя здымкі танкаў, а ў сьнежні 1979 Мэркава афіцыйна паступіла на ўзбраеньне ААІ.

Агульныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэркава Марк I і II былі ўзброеныя 105-мм гарматай IMI M64, ліцэнзаваны варыянт M68. Марк III, Марк III Дор Далет БАЗ касаг і Марк IV узброеныя 120-мм гладкаствольнай гарматай, якая можа страляць амаль усімі відамі заходніх 120-мм гладкаствольных танкавых знарадаў, а таксама процітанкавымі ракетамі з лазэрным саманавядзеньнем LAHAT(d).

На даху танкаў кожнага пакаленьня Мэркавы ўсталяваныя 7,62-мм кулямёты для камандзіра і зараджальніка; яшчэ адзін усталяваны па адной восі з гарматай. Дадаткова прысутнічае 60-мм мартыра, якую з другога пакаленьня можна зараджаць і страляць знутры танка.

Ва ўсіх пакаленьнях усталяваныя цяжкія кулямёты M2 Browning калібру .50, дыстанцыйна кіраваныя зь вежы.

Дызэльны рухавік магутнасьцю 1500 конскіх сілаў дазваляе танку Марк IV дасягаць максымальнай хуткасьці 64 км/г.

Мэркава Марк V «Барак»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэркава Марк I Мэркава Марк II Мэркава Марк III Мэркава Марк IV
Гісторыя ўдзелу
На ўзбраеньні 1979—2014 1983—2020 1990— 2004—
Выкарыстоўваныя Сілы абароны Ізраілю
Войны Лібанская вайна 1982 году, Першая інтыфада, Паўднёвалібанскі канфлікт, Другая інтыфада, Лібанска-ізраільскі канфлікт 2006 году Паўднёвалібанскі канфлікт, Першая інтыфада, Другая інтыфада, Лібанска-ізраільскі канфлікт 2006 году, Вайна ў Газе Паўднёвалібанскі канфлікт, Другая інтыфада, Лібанска-ізраільскі канфлікт 2006 году, Вайна ў Газе, Апэрацыя „Хмарны слуп“, Апэрацыя „Непарушная скала“ Лібанска-ізраільскі канфлікт 2006 году, Вайна ў Газе, Апэрацыя «Хмарны слуп», Апэрацыя «Непарушная скала»
Вытворчасьць
Канструктар МАНТАК
Вытворца МАНТАК
Гады вытворчасьці 1979—1983 1983—1989 1990—2002 2003—
Колькасьць 250 580 780 360
Спэцыфікацыя
Маса 61 т 62 т 63,5 т 65 т
Даўжыня 8,30 м
7,45 м бяз дула
9,04 м
7,60 м бяз дула
Шырыня 3,70 м 3,72 м
Вышыня 2,65 м 2,66 м
Экіпаж 4 (камандзір, кіроўца, стралец, набівальнік).
Браня Літая звараная сталь, модульнае разьмяшчэньне Літая звараная сталь, модульнае разьмяшчэньне, кампазытная на вежы модульная кампазытная на сталёвым каркасе
Асноўная зброя 105-мм танкавая гармата M64 L71A 120-мм гладкаствольная танкавая гармата MG251 120-мм гладкаствольная танкавая гармата MG253
Умяшчальнасьць знарадаў 53—62 знарадаў, 6 у кантэйнэры 46 знарадаў, 5 у мэханічным барабане 48 знарадаў, 10 у электрычным барабане
Дадатковая зброя 2—3 × FN MAG58
1 × вонкавая 60-мм мартыра Салтам
12 × дымавых гранатамётаў
2-3 × FN MAG58
1 × унутраная 60-мм мартыра Салтам
12 × дымавых гранатамётаў
Рухавік дызэльны Teledyne Continental AVDS-1790-6A V12 магутнасьцю 908 к. с. з паветраным ахаладжэньнем дызэльны Teledyne Continental AVDS-1790-7A V12 магутнасьцю 950 к. с. з паветраным ахаладжэньнем дызэльны Teledyne Continental AVDS-1790-9AR V12 магутнасьцю 1200 к. с. з паветраным ахаладжэньнем дызэльны General Dynamics GD883 (MTU883) V12 магутнасьцю 1500 к. с. з водным ахаладжэньнем
Трансмісія Allison CD850-6BX (2 пярэднія, 1 задняя перадачы) Renk RK 304 (4 пярэднія, 4 заднія) Renk RK 325[13] (5 пярэдніх, 2 заднія)
разгон 0—32 км/г 15 с 13 с 10 с[14] <10 с
Магутнасьць / маса 14,8 к. с./т 15.3 к. с./т 18.8 к. с./т 23 к. с./т
Тып падвескі Вэртыкальная двайная вітая спружына Вэртыкальная вітая спружына зь вярчэльнай вітой спружынай
Сумарная вэртыкальная хада падвескі 295—380 мм 600 мм
Дарожны прасьвет 0,53 м 0,45 м
Зьмяшчальнасьць бака 900 л 1100 л 1400 л
Апэрацыйная дальнасьць 400—500 км 500 км
Максымальная хуткасьць 46 км/г[15] 55 км/г 60 км/г 64 км/г
Ізраіль Ізраіль[16]
Філіпіны Філіпіны[17]
  1. ^ Merkava Tanks. Israeli weapons.
  2. ^ Merkava Lite? // TheMarker. — October 17, 2003.
  3. ^ For the first time: the chariot tank will be sold to a foreign army (іўр.) // June 8, 2014 г. Архіўная копія ад May 24, 2016 г.
  4. ^ Merkava Tank
  5. ^ Israel plans first sale of Merkava tank to European country (анг.) // 2023-06-15 г. Праверана 2023-08-04 г.
  6. ^  Maoz, Zeev 5 // Defending the Holy Land. — University of Michigan Press, 2006. — ISBN 0-47211540-5
  7. ^ טנקי המרכבה לדורותיהם (іўр.) Ministry of Defense, Israel Праверана 2021-10-20 г.
  8. ^ Israel and Depleted Uranium. Salem-News.Com (13 May 2010). Праверана 2013-11-26 г.
  9. ^ The Knight That Gave Birth To The Chariot Armored Corps Magazine Праверана 2013-11-26 г.
  10. ^ House of Commons Will Hold Debate on Issue of Sale of Chieftain Tanks to Libya. Jewish Telegraphic Agency (1969-06-17). Праверана 2013-11-26 г.
  11. ^ HowStuffWorks "Chieftain Main Battle Tank". Science.howstuffworks.com (2007-11-20). Праверана 2013-11-26 г.
  12. ^ Merkava series IDF. War Online. Праверана 2008-07-04 г. Архіўная копія ад May 27, 2008 г.
  13. ^ Israel at Eurosatory 2010 - Merkava Israel Ministry of Defense Архіўная копія ад May 25, 2010 г.
  14. ^ Merkava Mk.3 Праверана April 7, 2019 г. Архіўная копія ад May 6, 2016 г.
  15. ^ Merkava Mk.1 Праверана April 7, 2019 г. Архіўная копія ад November 5, 2016 г.
  16. ^ In first, Israel plans to sell vaunted Merkava tank to 2 countries, one in Europe (анг.) www.timesofisrael.com Праверана 2023-08-04 г.
  17. ^ Army’s Israeli-made AVLBs now for inspection // 14 July 2022 г. Праверана 15 July 2022 г.
  18. ^ Philippines receives Merkava IV-based armored bridgelayers from Elbit Systems Asia Pacific Defense Journal Праверана 2023-09-24 г.