Перайсьці да зьместу

Майсей Гутман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мойша Гутман»)
Майсей (Міхал) Гутман
таварыш старшыні Народнага сакратарыяту БНР
21 лютага 1918 — травень 1918
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 верасьня 1883(1883-09-21) або 1888
Памёр: 20 чэрвеня 1938(1938-06-20)
Партыя:

Майсе́й (Міхал) Гу́тман (Каменштэйн; 1883 – 20 чэрвеня 1938[1][2]) — габрэйскі дзяяч Беларусі й Украіны.

У 1917 быў сябрам Украінскай цэнтральнай рады і Рады нацыянальных сацыялістычных партыяў Расеі. У верасьні 1917 прадстаўляў жыдоўскія нацыянальныя арганізацыі на Ўсерасейскай Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе.

Ад канца 1917 — сябар Выканаўчага камітэту Рады Першага Ўсебеларускага зьезду. Ад 21 лютага 1918 таварыш старшыні Народнага сакратарыяту БНР ад жыдоўскае нацыянальнае мяншыні. У траўні 1918 быў сябрам дэлегацыі ў правах замежных перамоваў БНР. Менавіта ў ягоным доме была напісаная Першая Ўстаўная грамата БНР, як мяркуецца, пад ягонай рэдакцыяй.

Арыштаваны ды расстраляны у 1938[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]