Перайсьці да зьместу

Мелец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мелец
Дата заснаваньня: 17 сакавіка 1457
Краіна: Польшча
Прэзыдэнт места: Яцак Вішнеўскі[d]
Плошча:
  • 46,89 км²
Вышыня: 179 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 17
Паштовы індэкс: 39-300
Геаграфічныя каардынаты: 50°17′0″ пн. ш. 21°26′0″ у. д. / 50.28333° пн. ш. 21.43333° у. д. / 50.28333; 21.43333Каардынаты: 50°17′0″ пн. ш. 21°26′0″ у. д. / 50.28333° пн. ш. 21.43333° у. д. / 50.28333; 21.43333
Мелец на мапе Польшчы
Мелец
Мелец
Мелец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mielec.pl/, https://www.mielec.pl/en/, https://www.mielec.pl/de/, https://www.mielec.pl/fr/

Ме́лец (па-польску: Mielec) — места Падкарпацкага ваяводзтва, Польшча. Насельніцтва паводле стану на сьнежань 2021 году складала 59,5 тысяч чалавек, што робіць горад адным з найвялікшым у ваяводзтве. Гэта прамысловы цэнтар, тут працуюць тэхнічныя і ІТ-школы і каледжы[2]. Мелец месьціцца ў межах адмысловай эканамічнай зоны Эўрапарк Мелец[3] з дасяжнасьцю да аэрапорту і чыгункі.

Першая згадка пра месца, якое называецца Мельцам, датуецца XIII стагодзьдзем, калі ў 1229 годзе населены пункт быў памянёны ў папскай буле Грыгорыюса IX. У другой палове XIV стагодзьдзя Мелец згадвалася ў сьпісе парафіяў. Як горад Мелец паўстаў 17 сакавіка 1457 году, калі Ян Мелецкі атрымаў ад караля Казімера IV статут на стварэньне гораду пад назвай Новы-Тарг. Зь невядомых прычынаў Ян Мелецкі ня здолеў зрабіць зь Мельцу горад, але ягоныя сыны Яна і Бэрнардын згодна з актам ад 18 сьнежня 1470 году заклалі Мелец як горад. Сям’я Мелецкіх валодала ім пакуль апошні з прадстаўнікоў сям’і не сканаў у 1771 годзе. Пад іхняй уладай Мелец імкліва разьвіваўся. У 1522 годзе тут была заснаваная першая гільдыя, якая лучыла кавалёў. За ёй рушылі ўсьлед гільдыі краўцоў, шаўцоў, ганчароў і ткачоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]