Мелец
| Мелец | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1229 | ||||
| Дата заснаваньня | 17 сакавіка 1457 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Яцак Вішнеўскі[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 179 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°17′ пн. ш. 21°26′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 17 | ||||
| Паштовы індэкс | 39-300 | ||||
| Сайт | mielec.pl (пол.) mielec.pl/en/ (анг.) mielec.pl/de/ (ням.) mielec.pl/fr/ (фр.) | ||||
| Мелец на мапе Польшчы Мелец | |||||
Ме́лец (па-польску: Mielec) — места Падкарпацкага ваяводзтва, Польшча. Насельніцтва паводле стану на сьнежань 2021 году складала 59,5 тысяч чалавек, што робіць горад адным з найвялікшым у ваяводзтве. Гэта прамысловы цэнтар, тут працуюць тэхнічныя і ІТ-школы і каледжы[2]. Мелец месьціцца ў межах адмысловай эканамічнай зоны Эўрапарк Мелец[3] з дасяжнасьцю да аэрапорту і чыгункі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая згадка пра месца, якое называецца Мельцам, датуецца XIII стагодзьдзем, калі ў 1229 годзе населены пункт быў памянёны ў папскай буле Грыгорыюса IX. У другой палове XIV стагодзьдзя Мелец згадвалася ў сьпісе парафіяў. Як горад Мелец паўстаў 17 сакавіка 1457 году, калі Ян Мелецкі атрымаў ад караля Казімера IV статут на стварэньне гораду пад назвай Новы-Тарг. Зь невядомых прычынаў Ян Мелецкі ня здолеў зрабіць зь Мельцу горад, але ягоныя сыны Яна і Бэрнардын згодна з актам ад 18 сьнежня 1470 году заклалі Мелец як горад. Сям’я Мелецкіх валодала ім пакуль апошні з прадстаўнікоў сям’і не сканаў у 1771 годзе. Пад іхняй уладай Мелец імкліва разьвіваўся. У 1522 годзе тут была заснаваная першая гільдыя, якая лучыла кавалёў. За ёй рушылі ўсьлед гільдыі краўцоў, шаўцоў, ганчароў і ткачоў.