Махдзі Базарган
Махдзі Базарган | |
па-пэрсыдзку: مهدی بازرگان | |
Прэм’ер-міністар Ірана | |
---|---|
4 лютага 1979 — 4 лістапада 1979 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 верасьня 1907 |
Памёр: |
20 студзеня 1995[1][2][3][…] (87 гадоў) |
Партыя: | Рух Ірана да волі |
Дзеці: | Abdolali Bazargan[d], Fereshteh Bazargan[d] і Mohammad-Navid Bazargan[d] |
Бацька: | Хач Абасолі Табрызі |
Адукацыя: | Вышэйшая, тэхнічная |
Махдзі Базарган (па-пэрсыдзку: مهدی بازرگان; 1 верасьня 1907 — 20 студзеня 1995) — іранскі навукоўца, акадэмік, першы прэм’ер-міністар часовага ўраду Ірану пасьля ісламскага перавароту ў Іране 1979 году.
Раньняе жыцьцё й вучоба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Базарган нарадзіўся 1 верасьня 1907 году ў сям’і азэрбайджанцаў на паўночным захадзе Ірану. Вырас Базарган у Тэгеране. Айцец Хач Абасолі Табрызі (памёр у 1954 годзе) быў купцом паважаным у Тэгеране. Базаргана паслалі вучыцца ў Францыю, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. За вучобу плаціў урад Ірана. У Парыжы ён вучыў уласьцівасьці цеплыні й будову мэханізмаў.
Службовы рост
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня вучобы ваяваў за Францыю супраць нацыскай Нямеччыны. У канцы 1940-х гадоў ачоліў аддзел будовы мэханізмаў у Тэгеранскім унівэрсітэце Ірану. У 1951 годзе пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Махамат Масадыка ачоліў першае Іранскае дзяржаўнае нафтаздабываючае прадпрыемства. Пасьля разгону ўрада Масадыка Базарган заснаваў грамаду — Рух Ірана да волі. Гэты рух быў бліскі да Народнага фронту — грамады Махамата Масадыка. Некалькі разоў Базарган быў арыштаваны.
Падзеньне шаха й ісламскі пераварот
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 лютага 1979 году пад ціскам народных хваляваньняў шах адляцеў за межы Ірану. Аятала Хамэйні прызначыў Махдзі Базаргана прэм’ер-міністрам часовага ўраду Ірану. Базарган быў адзіным прыхільнікам заходняга ладу жыцьця, які супрацоўнічаў з Хамэйні. Аднак прага Базаргана да заходняга жыцьця прывяла да рознагалосьсяў зь сьвятарамі, які ўсё болей захоплівалі ўладу. Гэта прывяло да таго, што Базарган падаваў заявы да Хамэйні аб звальненьні ад выкананьняў абавязкаў прэм’ер-міністра. Астатняй кропляй для Базаргана былі падзеі з пасольствам ЗША, якое было захоплена прыхільнікамі Хамэйні. 4 лістапада 1979 году Хамэйні ўхваліў вызваленьне Базаргана ад кіраўніцтва ўрадам.
Базарган быў выбраным паслом у мачліс, які быў створаны паводле ўстаўной граматы новай Ісламскай рэчпаспалітай. Там ён выступаў супраць увядзеньня правілаў шарыяту — ісламскага права — ва ўсе галіны жыцьця Ірану. У лістападзе 1982 году Базарган напісаў адкрыты ліст да старшыні мачлісу Рафсанджані, дзе выказаў незадаволенасьць крывавымі расправамі над праціўнікамі ісламскай рэспублікі.
Базарган быў паслом да 1984 году. За гэты час ён толькі абмяжоўваўся вуснымі выступамі супраць тагачаснага ўраду. У гэты час Базарган уваходзіў у Рух Ірана да волі, які ён засанаваў у 1961 годзе й распусьціў яго ў 1990 годзе. У 1985 годзе спрабаваў высунуць сябе на выбары ў прэзыдэнта Ірану, але Рада старажоў шарыяту адхіліла яго ад удзелу ў выбарах.
Сьмерць Базаргана
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Базарган памёр ад сардэчнага ўдара 21 студзеня 1995 году ў Швайцарыі. Ён памёр у бальніцы ў Цюрыху пасьля авіякатастрофы, калі ён ляцеў ЗША, каб лячыць сэрца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Mehdi Bazargan // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б BAZARGAN MEHDI // Encyclopædia Universalis (фр.) — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ^ а б Mehdi Basargan // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- Нарадзіліся 1 верасьня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Цюрыху
- Іранскія інжынэры
- Іранскія дасьледчыкі
- Выпускнікі Цэнтральнай парыскай школы
- Выкладчыкі Тэгеранскага ўнівэрсытэту
- Гандыйцы
- Іранскія дэмакратычныя актывісты і актывісткі
- Іранскія дысыдэнты
- Іранскія палітвязьні
- Прэм’ер-міністры Ірану
- Міністры замежных справаў Ірану
- Удзельнікі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране
- Іранскія рэвалюцыянэры
- Іранцы ў Другой сусьветнай вайне
- Сябры Ісламскай кансультацыйнай рады
- Сябры Нацыянальнага фронту Ірану
- Сябры Іранскай партыі
- Сябры Іранскага камітэту абароны правоў і свабодаў чалавека
- Сябры Вызвольнага руху Ірану
- Азэрбайджанцы ў Іране
- Пахаваныя ў сьвятыні Фатымы Масумэ