Перайсьці да зьместу

Марэнавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марэнавыя
Rubia tinctorum — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадГарычкакветныя (Gentianales)
СямействаМарэнавыя
Бінамінальная намэнклятура
Rubiaceae Juss.
ITIS 34784 ·

Марэнавыя (Rubiaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 590 родаў і 13620 відаў[1].

Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы (ад маленькіх да вялікіх), хмызьнякі, хмызьнячкі, ліяны, аднагадовыя ці шматгадовыя травы. Лісьце супратыўнае або рэдка ў кольцах, суцэльнае альбо (рэдка) падзеленае ці зубчастае, прылісткі прысутныя. Кветкі ў суквецьці або (рэдка) адзіночныя; чашачка (3)4–5(8)-зубчастая або падзеленая; венца ад дробных да вялікіх, (3)4–5(11)-падзеленыя; тычачак (3)4–5(8). Плоды (ад дробных да даволі буйных [0.2–20 см]) — каробачка, ягада, касьцянка. Насеньне ад дробных да даволі буйных, часам крылатае[2][3][4].

Распаўсюджваньне; ва ўсім сьвеце, але ў значнай ступені тропікі, асабліва Мадагаскар і Анды[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 11.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 11.07.2020 г.  (анг.)