Манумэнт Незалежнасьці
Манумэнт | |
Манумэнт Незалежнасьці
Монумент Незалежності | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Каардынаты | 50°26′58″ пн. ш. 30°31′31″ у. д. / 50.44944° пн. ш. 30.52528° у. д.Каардынаты: 50°26′58″ пн. ш. 30°31′31″ у. д. / 50.44944° пн. ш. 30.52528° у. д. |
Архітэктурны стыль | украінскае барока[d] |
Аўтар праекту | Анатоль Кушч |
Будаваньне | 2000—2001 гады |
Манумэнт Незалежнасьці | |
Манумэнт Незалежнасьці на Вікісховішчы |
Манумэ́нт Незале́жнасьці (па-ўкраінску: Монумент Незалежності) — помнік, прысьвечаны незалежнасьці Ўкраіны. Манумэнт разьмешчаны ў цэнтры Кіева на майдане Незалежнасьці.
Манумэнт стылістычна ўяўляе сабой сумесь ўкраінскага барока і ампіру. Манумэнт узьведзены ў кампазыцыйным цэнтры Майдану Незалежнасьці ў Кіеве ў гонар 10-годьдзя незалежнасьці Ўкраіны ў 2001 годзе[1]. Уяўляе сабой 52-мэтровую калёну, увянчаную фігурай жанчыны (Берагіні) з калінавай галінкай у руках. Агульная вышыня — 61 мэтар. У якасьці мадэлі для статуі Берагіні аўтар Анатоль Кушч выбраў сваю дачку, мастачку Хрысьціну Катракіс.
Калёна, абліцаваная белым італьянскім мармурам стаіць на пастамэнце ў выглядзе хрысьціянскага храму ў стылі ўкраінскага барока. На калёне стаіць статуя дзяўчыны, апранутай ва ўкраінскі нацыянальны строй, якая трымае ў руках калінавую галінку. Асобныя элемэнты скульптуры — калінавая галінка, арнамэнт на вопратцы і стужкі вянку пакрытыя золатам. Маса скульптуры зь літой бронзы — каля 20 тонаў.
Для забесьпячэньня бясьпекі манумэнту пры любых магчымых прыродных катаклізмах інжынэры пры будаўніцтве статуі выкарыстоўвалі тэхнічныя мэханізмы падобныя з тымі, што выкарыстоўваліся ў манумэнце Радзіма-Маці. Каб з-за ветравых нагрузак або з прычыны землятрусу не парушылася ўстойлівасьць скульптуры, пад ёй у сярэдзіне калёны падвешаны своеасаблівы ківач вагой паўтары тоны, які гасіць хістаньні, калі яна падвяргаецца вонкаваму ўзьдзеяньню.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манумэнт Незалежнасьці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў