Манумэнт Незалежнасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Манумэнт
Манумэнт Незалежнасьці
Монумент Незалежності
Maidan Nezalezhnosti2.jpg
Краіна Украіна
Горад Кіеў
Каардынаты 50°26′58″ пн. ш. 30°31′31″ у. д. / 50.44944° пн. ш. 30.52528° у. д. / 50.44944; 30.52528Каардынаты: 50°26′58″ пн. ш. 30°31′31″ у. д. / 50.44944° пн. ш. 30.52528° у. д. / 50.44944; 30.52528
Аўтар праекту Анатоль Кушч
Будаўніцтва 20002001 гады
Манумэнт Незалежнасьці на мапе Ўкраіны
Манумэнт Незалежнасьці
Манумэнт Незалежнасьці
Манумэнт Незалежнасьці
Commons-logo.svg Манумэнт Незалежнасьці на Вікісховішчы

Манумэ́нт Незале́жнасьці (па-ўкраінску: Монумент Незалежності) — помнік, прысьвечаны незалежнасьці Ўкраіны. Манумэнт разьмешчаны ў цэнтры Кіева на майдане Незалежнасьці.

Манумэнт стылістычна ўяўляе сабой сумесь ўкраінскага барока і ампіру. Манумэнт узьведзены ў кампазыцыйным цэнтры Майдану Незалежнасьці ў Кіеве ў гонар 10-годьдзя незалежнасьці Ўкраіны ў 2001 годзе[1]. Уяўляе сабой 52-мэтровую калёну, увянчаную фігурай жанчыны (Берагіні) з калінавай галінкай у руках. Агульная вышыня — 61 мэтар. У якасьці мадэлі для статуі Берагіні аўтар Анатоль Кушч выбраў сваю дачку, мастачку Хрысьціну Катракіс.

Калёна, абліцаваная белым італьянскім мармурам стаіць на пастамэнце ў выглядзе хрысьціянскага храму ў стылі ўкраінскага барока. На калёне стаіць статуя дзяўчыны, апранутай ва ўкраінскі нацыянальны строй, якая трымае ў руках калінавую галінку. Асобныя элемэнты скульптуры — калінавая галінка, арнамэнт на вопратцы і стужкі вянку пакрытыя золатам. Маса скульптуры зь літой бронзы — каля 20 тонаў.

Для забесьпячэньня бясьпекі манумэнту пры любых магчымых прыродных катаклізмах інжынэры пры будаўніцтве статуі выкарыстоўвалі тэхнічныя мэханізмы падобныя з тымі, што выкарыстоўваліся ў манумэнце Радзіма-Маці. Каб з-за ветравых нагрузак або з прычыны землятрусу не парушылася ўстойлівасьць скульптуры, пад ёй у сярэдзіне калёны падвешаны своеасаблівы ківач вагой паўтары тоны, які гасіць хістаньні, калі яна падвяргаецца вонкаваму ўзьдзеяньню.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Манумэнт Незалежнасьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў