Мантэрэй (футбольны клюб)
Выгляд
Мантэрэй | |
Поўная назва | Club de Fútbol Monterrey |
---|---|
Заснаваны | 28 чэрвеня 1945 |
Горад | Мантэрэй, Мэксыка |
Стадыён |
Тэхналёхіка Умяшчальнасьць: 36 485 |
Кіраўнік | FEMSA[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ліга MX |
· Кляўсура 2024 |
4 месца 1/2 фіналу |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Мантэрэй» (па-гішпанску: Atlas Fútbol Club) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду Мантэрэю, які выступае ў Лізе MX, найвышэшйым дывізіёне мэксыканскага футболу. Быў заснаваны ў 1945 годзе і, такім чынам, зьяўляецца найстарэйшым футбольным клюбам з поўначы Мэксыкі. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Тэхналёхіка», аднак у хуткім часе клюб пераедзе на новы «Футбольны стадыён». У апошнія часы клюб мае даволі пасьпяховыя выступы, «Мантэрэй» зьяўляецца чэмпіёнам Мэксыкі 1986, 2003, 2009 і 2010 гадоў, а таксама пераможцам Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ 2011, 2012 і 2013 гадоў.
Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца яшчэ адзін прадстаўнік Мантэрэю клюб «Тыгрэс УАНЛ».