Перайсьці да зьместу

Манбэльяр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манбэльяр
франц. Montbéliard
Манбэльяр
Герб Манбэльяру Сьцяг Манбэльяру


Горад з: 935
Былая назва: Мэмпэльгард
Краіна: Францыя
Рэгіён: Бургундыя-Франш-Камтэ
Дэпартамэнт: Ду
Кіраўнік: Marie-Noëlle Biguinet[d]
Плошча: 15,01 км²
Вышыня: 337 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 25 697 чал.
шчыльнасьць: 1711,99 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 25200
Геаграфічныя каардынаты: 47°30′35″ пн. ш. 6°47′54″ у. д. / 47.50972° пн. ш. 6.79833° у. д. / 47.50972; 6.79833Каардынаты: 47°30′35″ пн. ш. 6°47′54″ у. д. / 47.50972° пн. ш. 6.79833° у. д. / 47.50972; 6.79833
Манбэльяр на мапе Францыі
Манбэльяр
Манбэльяр
Манбэльяр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.agglo-montbeliard.fr

Манбэльяр (па-француску: Montbéliard, па-нямецку: Mömpelgard) — горад у Францыі, адна з супрэфэктур дэпартамэнту Ду ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Франш-Камтэ). Насельніцтва 25 697 чалавек (2013).

Манбэльяр быў заснаваны ў 935 годзе, і ў XI стагодзьдзі стаў цэнтрам аднайменнага графства ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1397 годзе ў выніку шлюбу спадчыньніцы графства з графам Вюртэмбэргу Эбэргардам Манбэльярам адышоў да Вюртэмбэргу. У 1524 годзе на дзесяць гадоў раней за астатні Вюртэмбэрг Манбэльяр пад ціскам Гіёма Фарэля перайшоў у лютэранства. Пасьля Вялікай францускай рэвалюцыі горад спачатку ўвайшоў у склад Раўрацыянскай рэспублікі, а потым быў анэксавы Францыяй у 1793 годзе, дзе й застаецца да гэтага моманту адным зь нешматлікіх пратэстанцкіх анкляваў. У пэрыяд Франка-прускай вайны Манбэльяр быў акупаваны немцамі 8 лістапада 1870 году, аднак разам з суседнім Бэльфорам застаўся ў складзе Францыі.

У Манбэльяры была заснавана кампанія «Peugeot».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]