Малы бугай
Выгляд
Малы бугай | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Буслападобныя |
Сямейства | Чаплевыя |
Род | Ваўчкі |
Від | Малы бугай |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ixobrychus minutus Linnaeus, 1766 | |
Малы бугай, Чапля-лазянік або ваўчок (Ixobrychus minutus) — птушка сямейства чаплевых, самая дробная чапля.
Агульныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рост малога бугая дасягае 39 см[1]. Вага 130—170 г[1], даўжыня крыла каля 15 см. Малы бугай — адзіны прадстаўнік атрада буслападобных, самец і самка адрозьніваюцца афарбоўкай. Самец малога бугая мае чорны зь зялёным адценьнем капялюш на галаве. Крылы і сьпіна, галава і шыя крэмава-белыя, чэрава вохрыстае з белаватым аканчаньнем пёркаў. Дзюба жоўта-зялёнаватая. Самка са сьпіны бурая са стракацінкамі, жывот, галава і шыя вохрыстыя. Дзюба ў самкі жоўтая з бурым канцом.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Самусенка Э. Малы бугай Чырвоная кніга Беларусі Праверана 1 верасьня 2024 г.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |