Малы бугай
Выгляд
| Малы бугай | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Буслападобныя |
| Сямейства | Чаплевыя |
| Род | Ваўчкі |
| Від | Малы бугай |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Botaurus minutus Linnaeus, 1766 | |

Малы бугай, Чапля-лазянік або ваўчок (Ixobrychus minutus) — птушка сямейства чаплевых, самая дробная чапля.
Агульныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рост малога бугая дасягае 39 см[1]. Вага 130—170 г[1], даўжыня крыла каля 15 см. Малы бугай — адзіны прадстаўнік атрада буслападобных, самец і самка адрозьніваюцца афарбоўкай. Самец малога бугая мае чорны зь зялёным адценьнем капялюш на галаве. Крылы і сьпіна, галава і шыя крэмава-белыя, чэрава вохрыстае з белаватым аканчаньнем пёркаў. Дзюба жоўта-зялёнаватая. Самка са сьпіны бурая са стракацінкамі, жывот, галава і шыя вохрыстыя. Дзюба ў самкі жоўтая з бурым канцом.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Самусенка Э. Малы бугай Чырвоная кніга Беларусі Праверана 1 верасьня 2024 г.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |