Ліга канфэрэнцыяў УЭФА
Ліга канфэрэнцыяў УЭФА | |
Заснаваны | 2021 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 181 |
Дзейны чэмпіён |
«Рома» (1 тытул) |
Найбольш пасьпяховы клюб |
«Рома» (1 тытул) |
Тэлевізійныя спадарожнікі | Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы |
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
2022—2023 |
Лі́га канфэрэ́нцыяў УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa Conference League) — штогадовае міжнароднае клюбнае спаборніцтва па футболе, якое ладзіць арганізацыя УЭФА з 2021 году[1]. Клюбы атрымоўваюць запрашэньне на ўдзел у турніры, базуючыся на іхніх выступах ў нацыянальных лігах і кубкавых спаборніцтвах. Гэта трэці паводле прэстыжнасьці турнір эўрапейскага клюбнага футболу пасьля Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы. Галоўным чыньнікам стварэньня ліга была спроба паменшыць нагрузку зь Лігі Эўропы і падвысіць ейную прэстыжнасьць, дзе групавы турнір быз скарочаны з 48 клюбаў да 32 клюбаў. Пераможца лігі атрымлівае гарантаванае месца на ўдзел у Лізе Эўропы на наступны год, толькі ў тым выпадку калі клюб не кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў праз айчынныя спаборніцтвы[2].