Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі
Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі | |
рас. Либерально-демократическая партия России | |
Лідэр партыі | Леанід Слуцкі |
---|---|
Заснавальнік | Уладзімер Жырыноўскі |
Дата заснаваньня | 14 сьнежня 1989 (34 гады таму) |
Штаб-кватэра | Расея, Масква, Лукаў завулак, д. 9, к. 1 |
Ідэалёгія | Нацыяналізм, папулізм |
Колькасьць | 253 651 (2014) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Дзяржаўная Дума |
|
· Мясцовыя рады |
213 / 3980 |
Орган партыйнага друку | газэта "ЛДПР", часопіс "За русский народ" |
Дэвіз | Свабода, патрыятызм, закон |
Афіцыйны сайт | ЛДПР у сеціве |
ЛДПР (поўная назва — Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі) — адна з самых старых партыяў у сучаснай Расеі. Створана 13 сьнежня 1989 году. Зьяўляецца прамой спадчыньніцай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза. Зьяўляецца адной з трох партыяў, якія ўдзельнічалі ў выбарах паслоў Дзяржаўнай Думы РФ ўсіх шасьці скліканьняў, і адной зь дзьвюх грамадаў, заўсёды па выніках выбараў атрымоўвала прадстаўніцтва ў ніжняй палаце Сабору. Стваральнікам і лідэрам грамады (да 2022 року) зьяўляўся Ўладзімер Жырыноўскі.
Нягледзячы на сваю назву, на думку многіх знаўцаў ЛДПР не трымаецца ідэяў лібэральнай дэмакратыі. У сацыяльнай сфэры грамада прытрымліваецца ідэяў расхвальваньня расейцаў і Расеі, а ў эканамічнай сьфэры яны прытрымліваюцца поглядаў зьмяшанай эканомікі. З моманту свайго заснаваньня заяўляюць аб сваёй незадаволенасьці ўрадам, аднак некаторыя палітолягі гэта аспрэчваюць.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіраўніцтва ЛДПР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 25 сакавіка 2016 году найвышэйшым кіруючым органам ЛДПР зьяўляецца Найвышэйшая рада.
- Вышэйшая Рада (Кіраўнік Вышэйшай Рады — Ігар Лебедзеў)
- Раднікі Вышэйшай Рады:
- Уладзімер Жырыноўскі
- Ігар Лебедзеў
- Алена Ўладзімераўна Афанасьева
- Аляксей Мікалаевіч Дзідзенка
- Вадзім Яўгенавіч Дзеньгін
- Яраслаў Яўгенавіч Нілаў
- Аляксей Уладзімеравіч Астроўскі
- Уладзімер Анатольевіч Аўсяньнікаў
- Аляксандар Барысавіч Курдзюмаў
- Міхаіл Уладзімеравіч Дзегцяроў
- Іван Яўгенавіч Пятроў
- Раднікі Вышэйшай Рады:
- Галоўная наглядная рада (старшыня — Сяргей Сіроткін)
- Раднікі ГНР:
- Максім Станіслававіч Рохмістраў
- Сяргей Яўсеевіч Сіроткін
- Аляксандар Аляксандравіч Балберов
- Ільля Юр’евіч Драздоў
- Андрэй Мікалаевіч Сьвінцоў
- Канстанцін Сяргеевіч Субоцін
- Раднікі ГНР:
Старшыня партыі — Жырыноўскі В. В.
- Упраўленьне арганізацыйна-партыйнай работы
- 85 рэгіянальных аддзяленьняў
- 2387 мясцовых аддзяленьняў
- 945 грамадзкіх прыёмных
СМІ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друк:
- Газэта «ЛДПР». Першы выпуск выйшаў 21 ліпеня 1995 году. Газэта зьяўляецца афіцыйным выданьнем ЛДПР і суполкі ЛДПР у Дзярждуме. Выходзіць раз у месяц.
- Часопіс «За рускі народ». Першы выпуск выйшаў у кастрычніку 2003 году. Выходзіць раз у 3 месяцы.
Прадстаўнікі ЛДПР у органах улады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Паслы ў Дзяржаўнай Думе — 56 чал.
- Раднікі Рады Фэдэрацыі — 3 чалавекі (Смаленская, Бранская і Арэнбурская вобласьці)
- Вышэйшыя службовыя асобы суб'ектаў РФ — 1 чалавек (губэрнатар Смаленскай вобласьці Аляксей Астроўскі)
- Паслы заканадаўчых сходаў суб'ектаў РФ — 221 чал.
- Кіраўнікі муніцыпальных утварэньняў — 67 чал.
- Паслы органаў мясцовага самакіраваньня суб'ектаў РФ ад ЛДПР — 2619 чал.
|