Лягер
Лягер (ад па-нямецку: Lagerbier, піва, дасьпяваючае пры захоўваньні) — тып піва, пры вырабе якога выкарыстоўваецца нізавое закісаньне з наступнай фэрмэнтацыяй пры нізкай тэмпэратуры. У цяперашні час гэта найболей распаўсюджаны тып піва, дзель якога ў сусьветным спажываньні даходзіць да 80%.
Тыповая тэхналёгія вырабу лягеру — зваранае піўное сусло астуджаюць, дадаюць дрожджы і перапампоўваюць у бак, дзе сусла бродзіць каля тыдня. Пры гэтым падтрымліваецца вызначаная тэмпэратура, каб прадухіліць акісьленьне. Затым дрожджы адлучаюць і піва накіроўваюць на другасную фэрмэнтацыю ў ёмістасьці пад вялікім ціскам вуглякіслага газу. Дабражваньне і пасьпяваньне піва пры нізкай тэмпэратуры доўжыцца ад 20 да 120 дзён, часам больш. Затым піва фільтруюць і разьліваюць у пасудзіны (бочкі, бутэлькі, слоікі і г. д.). Бутэлькавае піва часта пастэрызуюць або выкарыстоўваюць тонкае фільтраваньне для павелічэньня тэрміну захоўваньня.
Звычайны колер лягеру — сьветла-жоўты, але бываюць і цёмныя гатункі.
Асноўныя гатункі лягеру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьветлы лягер (Light lager)
- Лёгкі амэрыканскі лягер
- Стандартны амэрыканскі лягер
- Амэрыканскі прэміюм лягер
- Мюнхэнскае сьветлае
- Дортмундзкае экспартнае
- Хель
- Пілзьнер (Pilsner)
- Нямецкі пілзьнер (Pils)
- Багемскі Пілзьнер
- Клясычны амэрыканскі пілзьнер
- Эўрапейскі бурштынавы лагер
- Венскі лагер (Vienna lager)
- Сакавіцкае піва/Актобэрфэст (Marzen/Oktoberfest)
- Цёмны лягер
- Цёмны амэрыканскі лягер
- Мюнхэнскае цёмнае
- Щварцбір (Schwarzbier) — чорнае піва
- Бок (Bock)
- Майбок/Сьветлы бок (Maibock/Helles Bock)
- Традыцыйны бок (Traditional Bock)
- Допэльбок (Doppelbock)
- Айсбок (Eisbock) — ледзяны бок
Асноўныя маркі лягеру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Fosters
- Carlsberg
- Budweiser
- Castlemaine
- Becks
- Corona
- Stella Artois
- Kronenbourg
- Carling
- Heineken
- Grolsch
- Red Stripe
- Molson
- Labatt
- Lövenbräu
- Балтика
- Бобров
- Сябар
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лягер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў