Перайсьці да зьместу

Леў Талстой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леў Талстой
Лев Николаевич Толстой
Каляровае фота «Леў Талстой у Яснай Паляне». Пракудзін-Горскі. 1908 год.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 жніўня (9 верасьня) 1828[1][2][3][…]
Памёр 7 (20) лістапада 1910[2][5][6][…] (82 гады)
Пахаваны
  • Ясная Паляна[d]
Бацькі Мікалай Ільіч Талстой[d]
Mariya Volkonskaya[d]
Сужэнец Соф'я Андрэеўна Талстая[d][9][10]
Дзеці Сяргей Львовіч Талстой[d], Таццяна Львоўна Сухоціна-Талстая[d][10], Ілья Львовіч Талстой[d][10], Леў Львовіч Талстой[d][11], Марыя Львоўна Талстая[d], Andrey Tolstoy[d], Mikhail Tolstoy[d][10] і Аляксандра Талстая[d][10]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, філёзаф, навэліст, пэдагог, эсэіст, дзіцячы пісьменьнік, аўтар дзёньніку, празаік, публіцыст, эспэрантыст, пацыфіст, паэт, навэліст
Гады творчасьці 1852–1910
Кірунак рэалізм
Жанр раман, апавяданьне
Мова расейская мова[12][6]
Значныя творы «Вайна і мір»
«Ганна Карэніна»
Прэміі
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Узнагароды
ордэн сьвятой Ганны IV ступені Медаль «За абарону Севастопаля»
мэдаль «У памяць вайны 1853—1856»
Medal In memory of 50th anniversary of defence of Sevastopol
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
https://tolstoy.ru/

Леў Мікала́евіч Талсто́й (па-расейску: Лев Николаевич Толстой; 28 жніўня [ст. ст. 1828] 9 верасьня, Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя — 7 лістапада [ст. ст. 1910] 20 лістапада, станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя) — расейскі пісьменьнік і публіцыст. Ганаровы акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (н. 1900).

Нараджэньне і паходжаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сядзібе Ясная Паляна ў Тульскай губэрні. Належаў да старажытнага дваранскага роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа.

Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўнівэрсытэт, які, аднак, ня скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцьця і пераехаў у Маскву, а ў 1851 годзе скіраваўся на Каўказ і запісаўся добраахвотнікам у армію.

Вайсковая кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прымаў удзел у Крымскай вайне (1853—1856), падчас якой перавёўся ў Дунайскую армію, прымаў удзел у бітве пры Альтэніцы і ў аблозе Сілістрыі, а зь лістапада 1854-га па канец жніўня 1855 году быў у Севастопалі[13].

Доўгі час жыў на 4-м бастыёне, які часта падвяргаўся атакам, камандаваў батарэяй. Няглядзячы на ўсе цяжкасьці і жыцьцёвыя клопаты ў гэты час ён напісаў апавяданьне «Рубка лесу» і першы з трох «Севастопальскіх апавяданьняў» — «Севастопаль у сьнежні 1854 г.».

Літаратурная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да літаратуры зьвярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай. Да 1856 году, калі Талстой перастаў служыць, ён ужо пасьпеў стаць знакамітым пісьменьнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адчыніў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўся з Соф’яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самімі плённымі ў яго творчасьці. У 1865—1869 гадах ён выдаў сваю эпапэю «Вайна і мір», а ў 1875—1877 гадах пабачыла сьвет «Ганна Карэніна». Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўную крызу, пазьней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканаленьня і «опрощения» («спрашчэньня»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадзкі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад праваслаўнай царквы), увесь жыцьцёвы лад «адукаваных клясаў». Адначасова ў творчасьці Талстога ўсё часьцей сталі ўзьнікаць тэмы сьмерці, граху, пакаяньня, маральнага перараджэньня. Разлад у сям’і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну.

Сьмерць і пахаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У хуткім часе ён захварэў на запаленьне лёгкіх і 20 лістапада 1910 году памёр на станцыі Астапава Разана-Ўральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.

  1. ^ Bashkir Encyclopedia (рас.)Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с.
  2. ^ а б Morson G. S., Bell A. Leo Tolstoy / Russian writer / Arts & Culture > Literature > Novels & Short Stories > Novelists > L-Z / Also known as: Count Lev Nikolayevich Tolstoy, Leo Tolstoi // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.)Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  3. ^ а б Венгеров С. Толстой, Лев Николаевич (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 448—457.
  4. ^ Толстой Лев Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б Лакшин В. Я. Толстой Л. Н. // Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
  6. ^ а б Толстой Лев Николаевич // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
  7. ^ http://www.biography.com/people/leo-tolstoy-9508518
  8. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  9. ^ Радавод (мн.) — 2005.
  10. ^ а б в г д Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  11. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  12. ^ Tolstoj, Lev Nikolaevič, 1828-1910 // CONOR.SI
  13. ^ Вянгераў С. А. Толстой Лев Николаевич // Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона. — СПб: АО «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1991. — Т. 33. — 478 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]