Лесагаспадарчы факультэт БДТУ
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Лесагаспадарчы факультэт БДТУ — найстарэйшы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. На сёньня ён складаецца з 7 катэдраў, на якіх праходзяць навучаньне больш за 800 студэнтаў. Асноўным кірункам працы факультэт абраў стварэньне і ўдасканаленьне шматузроўневай сыстэмы падрыхтоўкі спэцыялістаў лясной гаспадаркі, якая адпавядае сусьветным стандартам.
Катэдра лесаводзтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэдра лесаўпарадкаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя катэдры пачынаецца з 1919 году, калі ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце адчыніўся лесагаспадарчы факультэт і была складзеная катэдра лясной таксацыі і лесаўпарадкаваньня, неўзабаве (а менавіта ў 1925) прайшло аб’яднаньне з падобнай катэдрай Беларускага інстытуту сельскай гаспадаркі, а з 1926 году катэдру ўзначаліў прафэсар Васіль Захараў. Менавіта такім складам пачалася праца катэдры на карысьць утворанага ў 1930 годзе Ляснога інстытуту ў Гомлі.
Пасьля прафэсара Васіля Захарава катэдрай кіравалі — дацэнт, кандыдат сельскагаспадарчых навук Уладзімер Мірошнікаў (1967—1977); прафэсар, доктар сельскагаспадарчых навук Віктар Ермакоў (1977—1991), прафэсар, доктар сельскагаспадарчых навук Алег Атрошчанка (1991—2007), кандыдат сельскагаспадарчых навук Уладзімер Машкоўскі (2007—2012), кандыдат сельскагаспадарчых навук Ігар Тоўкач (ад 2012 г.).
За гэты час калектывам катэдры праводзілася як выкладніцкая, гэтак і навукова-дасьледніцкая праца. Катэдра узначаліла працу па інвэнтарызацыі лясоў Беларусі, дасьледаваная дынаміка прадукцыйнасьці насаджэньняў, якія растуць на тэрыторыі Беларусі, складзеныя табліцы стаўбуроў, якія выбіраліся пры высечках догляду за лесам. Па матэрыялах дасьледаваньняў распрацаваная мэтодыка ўпарадкаваньня лясоў на глебава-тыпалягічнай аснове. Распрацаваная мэтодыка дасьледаваньня і зроблены аналіз відавога складу лясоў Беларусі з улікам іх узросту і ўмоў месцапраізрастаньня.
Сёньня распачаты новы этап у разьвіцьці катэдры, супрацоўнікамі праведзеныя дасьледаваньні па распрацоўцы і практычным выкарыстаньні сучасных сыстэм і тэхналёгіяў. Супрацоўнікі катэдры распрацавалі і ўвялі ў практыку айчынную геаінфармацыйную сыстэму (ГІС «Лясныя рэсурсы»), дыстанцыйнае зандаваньне лясоў, імітацыйнае мадэляваньне, ажыцьцяўляецца мэтадычнае кіраваньне за распрацоўкай Інфармацыйнай сыстэмы кіраваньня лясной гаспадаркай (ІСКЛГ).
Выкладчыцкая дзейнасьць на катэдры не абмяжоўваецца старымі дысцыплінамі, да іх цяпер дадаюцца новыя, адпаведныя сучаснасьці. Студэнты на катэдры вывучаюць інжынэрную геадэзію, лясную таксацыю, лясную біямэтрыю, лесаўпарадкаваньне, аэракасьмічныя мэтады ў лясной гаспадарцы, геаінфармацыйныя сыстэмы, кіраваньне ляснымі рэсурсамі, інфармацыйная сыстэма кіраваньня лясной гаспадаркай, прамысловая таксацыя леса, ляндшафтная таксацыя.
Зараз на катэдры працуюць такія беларускія навукоўцы як: кандыдат сельскагаспадарчых навук Валянцін Зорын, кандыдат сельскагаспадарчых навук Сяргей Мінкевіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук Мікалай Дзямід.
Раней на катэдры выкладалі доктар сельскагаспадарчых навук, прафэсар Віктар Ермакоў, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Валеры Несьцяронак.
Катэдра лесааховы і драўніназнаўства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэдра лясных культур і глебазнаўства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэдра турызму і прыродакарыстаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арганізаваная ў 2009 годзе[1].
Катэдра паляўніцтвазнаўства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаная ў 2009 годзе[2].
Катэдра ляндшафтнага праектаваньня і садова-паркавага будаўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арганізавана ў 2009 годзе[3].