Перайсьці да зьместу

Лепельскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Лепельскі замак
Краіна Беларусь
Места Лепель
Дата заснаваньня XVI ст.

Лепельскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Лепелі. Знаходзіўся на высьпе Лепельскага возера, насупраць вёскі Старога Лепеля[a]. Існаваў у XVI ст.

За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) па захопе Полацку маскоўскія войскі ў 1563 годзе прыйшлі ў ваколіцы Лепеля, выпалілі іх, а ў самім месьце збудавалі сваю крэпасьць, якую аднак, у тым жа годзе зьнішчыў Мікалай Радзівіл «Чорны». У 1568 годзе ў сваю чаргу полацкі кашталян Юры Зяновіч на загад Жыгімонта Аўгуста заклаў у Лепелі новы замак.

Замак быў прастакутным у пляне, зь яго бакоў узвышаліся кутнія вежы. 3 паўночнага боку ад места яго аддзяляў шырокі роў, які часткова запаўняўся вадой з возера. Каля замка пад яго аховай знаходзіўся гандлёвы порт[2].

  1. ^ Паводле іншых зьвестак, займаў пляцоўку на паўвысьпе, што ўтваралі рэкі Ула і Эса, ад напольнага боку яго аддзяляў роў, рэшткі якога было відаць яшчэ ў першай трэці XX ст.[1].
  1. ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 207.