Лемуравыя
Лемуравыя | |
Lemur catta — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Прыматы (Primates) |
Падатрад | Strepsirrhini |
Сямейства | Лемуравыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lemuridae Gray, 1821 | |
Лемуравыя (Lemuridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 5 сучасных родаў і 21 сучасны від[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар і Каморскія астравы[2][3].
Члены гэтага сямейства — малыя і сярэднія прыматы. Лемуравыя маюць доўгія хвасты з густой поўсьцю, а таксама тонкія цела і канечнасьці. Шэрсьць мяккая і ваўняная. Некаторыя лемуравыя ярка афарбаваныя з кантраснымі чорнымі, белымі, карычневымі, шэрымі або рыжымі плямамі. Лыч адносна доўгі; вушы кароткія або ўмерана доўгія. Зубная формула: 0–2/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 32–36 зубоў[3][2].
Лемуравыя — траваедныя або ўсяедныя, драўняныя і дзённыя, аднак члены групы значна адрозьніваюцца па дыеце і звычках. Некаторыя віды — сацыяльныя, іншыя звычайна адзіночныя[3][2].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сямейства лемуравыя (Lemuridae)
- род Eulemur — віды E. albifrons, E. cinereiceps, E. collaris, E. coronatus, E. flavifrons, E. fulvus, E. macaco, E. mongoz, E. rubriventer, E. rufifrons, E. rufus, E. sanfordi
- род Hapalemur — віды H. alaotrensis, H. aureus, H. griseus, H. meridionalis, H. occidentalis
- род Lemur — від L. catta
- род Prolemur — від P. simus
- род Varecia — віды V. rubra, V. variegata
- вымерлы род †Pachylemur — віды †P. insignis, †P. jullyi
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 09.11.2021 г.
- ^ а б в Myers, P. (2000) Lemuridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.11.2021 г.
- ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 172–175. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |